Сцяг Пятніца, 3 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 кастрычніка 2021, 12:23

Абмежаванні на наведванне лесу дзейнічаюць у 10 раёнах Беларусі

11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абмежаванні на наведванне лесу дзейнічаюць у 10 раёнах Беларусі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на інфармацыю Міністэрства лясной гаспадаркі.

Абмежаванні ўведзены ў сямі раёнах Гродзенскай вобласці: Бераставіцкім, Ваўкавыскім, Гродзенскім, Мастоўскім, Астравецкім, Свіслацкім і Шчучынскім. У Гомельскай вобласці абмежаванні дзейнічаюць у трох раёнах: Жлобінскім, Калінкавіцкім і Нараўлянскім.

На сайце Міністэрства лясной гаспадаркі размешчана інтэрактыўная карта, з дапамогай якой можна аператыўна прасачыць, у якіх рэгіёнах часова забаронена наведваць лес.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі