Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 жніўня 2021, 14:19

Заснаваны сцяг органаў пагранічнай службы

19 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 313, якім засноўваецца сцяг органаў пагранічнай службы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Гэта рашэнне прынята ў мэтах захавання і развіцця гістарычных традыцый пагранічных органаў.

Сцяг органаў пагранічнай службы ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча зялёнага колеру. Ад цэнтра сцяга ў яго вуглы разыходзяцца чатыры цёмна-зялёныя прамені, кожны прамень абрамляюць чырвоныя палосы. У цэнтры палотнішча размешчана эмблема Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.

Згодна з палажэннем аб сцягу органаў пагранічнай службы ён будзе размяшчацца на будынках Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, тэрытарыяльных органаў пагранічнай службы, органа пагранічнай службы спецыяльнага прызначэння і арганізацый, якія забяспечваюць выкананне задач, ускладзеных на органы пагранічнай службы, а таксама ў пунктах пропуску праз Дзяржаўную граніцу, на пагранічных заставах, пагранічных пастах і ў іншых падраздзяленнях органаў пагранічнай службы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі