16 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 277 "Аб афіцыйных геральдычных сімвалах Міністэрства інфармацыі". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Указам засноўваюцца эмблема і сцяг Міністэрства інфармацыі.
Эмблема ўяўляе сабой авал серабрыстага колеру з разыходнымі ад цэнтра прамянямі, які абрамлены аблямоўкай зялёнага колеру. У цэнтры размешчана абрэвіятура "МІ". Сцяг узнаўляе выяву эмблемы.
Наяўнасць афіцыйных геральдычных сімвалаў будзе садзейнічаць захаванню і развіццю традыцый Міністэрства інфармацыі, а таксама яго індывідуалізацыі і распазнаванню ў медыяпрасторы.-0-