28 ліпеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка бессімптомна на нагах перанёс каранавірус. Аб гэтым ён расказаў сёння на сустрэчы з кіраўніцтвам і асабовым складам ведамстваў сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі пры наведванні вайсковай часці 3214 унутраных войскаў МУС, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Я прашу выбачэння за свой голас. Апошнім часам даводзіцца вельмі шмат гаварыць. Але, самае дзіўнае, вы сёння сустракаецеся з чалавекам, які на нагах умудрыўся перанесці каранавірус. Такое ўчора заключэнне ўрачы зрабілі. Бессімптомна", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
"Як я і гаварыў, 97 працэнтаў насельніцтва ў нас пераносяць гэту заразу бессімптомна. Дзякуй богу, што мне ўдалося трапіць у гэту кагорту бессімптомных, - дадаў Аляксандр Лукашэнка. - Нарэшце і я трапіў у залаты фонд Беларусі, перанёсшы гэты вірус".-0-