Фота з архіва
27 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў жыхароў Мядзела і Мядзельскага раёна з 700-годдзем горада. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Багатая гісторыя раёна пісалася многімі пакаленнямі яго жыхароў. На гэтым доўгім шляху былі ўзлёты і падзенні, але самае галоўнае, што, прайшоўшы праз час і выпрабаванні, Мядзельшчына здолела захаваць свае непаўторныя каларыт і традыцыі", - гаворыцца ў віншаванні.
Цяпер знакаміты азёрны край, радзіма народнага паэта Максіма Танка, вядомы далёка за межамі Беларусі шматлікімі здраўніцамі, дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтрам "Зубраня" і Нацыянальным паркам "Нарачанскі", адзначыў Кіраўнік дзяржавы. "Але самае вялікае багацце - працавітыя і гасцінныя людзі, якія сваёй штодзённай працай робяць лепшай і прыгажэйшай нашу Айчыну і сваю малую радзіму", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім жыхарам і гасцям Мядзельшчыны моцнага здароўя, міру, шчасця і дабрабыту, а раёну - працвітання.-0-