25 лістапада, Ісламабад /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў з афіцыйным візітам у Пакістан. Беларускі борт нумар адзін прызямліўся ў Ісламабадзе на ваеннай базе Нур Хан, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Акрамя ваенных мэт база выкарыстоўваецца для прыняцця паветраных суднаў з афіцыйнымі дэлегацыямі замежных дзяржаў.
Ля трапа кіраўніка дзяржавы сустрэў асабіста прэм'ер-міністр Пакістана Шахбаз Шарыф.
Уздоўж чырвонай дывановай дарожкі выстраіліся тры дзясяткі ваеннаслужачых роты ганаровай варты. Цырымонія сустрэчы суправаджалася прывітальнымі залпамі з артылерыйскай зброі. Гэта традыцыя не проста лічыцца добрым тонам, але і сведчыць пра дружалюбны настрой прымаючага боку.
Да візіту Прэзідэнта Беларусі ў Ісламабадзе падышлі адказна. Сталіцу ісламскай дзяржавы ўпрыгожыла беларуская нацыянальная сімволіка і плакаты з партрэтамі Аляксандра Лукашэнкі і вышэйшага кіраўніцтва Пакістана. Самі ж плакаты падпісалі на беларускай і англійскай мовах: "Узаемная павага, давер і партнёрства", "Будуем масты для квiтнеючай будучыні", "Партнёры ў прагрэсе i росквiце", "Новая эра супрацоўнiцтва".
Паралельна візіту кіраўніка дзяржавы ў Ісламабадзе арганізавалі беларуска-пакістанскі форум. Як расказаў старшыня БелГПП Міхаіл Мятлікаў, беларускія прадпрыемствы ўжо дасягнулі дамоўленасцей на $17 млн.
Агульны ж тавараабарот паміж краінамі па выніках 2023 года склаў практычна $50 млн. Аднак Прэзідэнт Беларусі лічыць, што гэта лічба не адпавядае існуючаму патэнцыялу. У жніўні на сустрэчы са спікерам Нацыянальнай асамблеі парламента Пакістана Сардарам Аязам Садзікам кіраўнік беларускай дзяржавы падкрэсліў, што бакі дамовіліся "аднавіць, прарэвізаваўшы, адносіны, вывесці іх на яшчэ больш высокі ўзровень, чым гэта было раней".
"Згадзіцеся, што тавараабарот паміж высокатэхналагічнай Беларуссю і такой краінай на 200 з лішнім мільёнаў чалавек (як Пакістан. - Заўвага БЕЛТА), я сказаў бы, нават мізэрна малы. Таму трэба паглыбляць і пашыраць па наменклатуры наш тавараабарот", - перакананы Аляксандр Лукашэнка.
У прэс-службе кіраўніка дзяржавы паведамілі, што асноўная ўвага ў час візіту будзе ўдзелена далейшаму пашырэнню ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з акцэнтам на практычныя крокі па развіцці гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння.
У Ісламабадзе Аляксандр Лукашэнка правядзе перагаворы з прэм'ер-міністрам Пакістана Шахбазам Шарыфам. Сустрэча пройдзе ў вузкім фармаце і пашыраным складзе з удзелам членаў дэлегацый. Бакі разгледзяць найбольш перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва і абмяркуюць сумесны план дзеянняў на перспектыву.
"Асобная ўвага будзе ўдзелена тэме рэгіянальнай і глабальнай бяспекі, узаемадзеянню ў інтэграцыйных аб'яднаннях і сумеснай рабоце на міжнародных пляцоўках. Па выніках перагавораў будзе падпісаны пакет міжнародных дакументаў", - расказалі ў прэс-службе беларускага лідара.-0-