Сцяг Субота, 6 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 верасня 2025, 17:45

Унесены змяненні ва ўказы Прэзідэнта Беларусі па пытаннях Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз

10 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ "Аб змяненні ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Указам ствараюцца неабходныя прававыя асновы праходжання службы ў Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз курсантамі Акадэміі МУС, якія навучаюцца ў інтарэсах гэтага ведамства.

З улікам спецыфікі нясення службы і выконваемых задач удасканальваецца сістэма рэчавага забеспячэння супрацоўнікаў Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. Заснаваны нагрудны знак узнагароды Дзяржаўнага камітэта "За адзнаку" і нагрудны кваліфікацыйны знак, зацверджаны палажэнні аб гэтых знаках, іх апісанні і выявы.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі