17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Удзельнікі 16-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі падарылі кіраўніку дзяржавы Аляксандру Лукашэнку дзяржаўны сцяг Беларусі, разгорнуты ў цяжкадаступным раёне Антарктыды. Гэта было зроблена 17 кастрычніка на сустрэчы Прэзідэнта з вучонымі і ўдзельнікамі беларускіх антарктычных экспедыцый, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь быў разгорнуты 20 студзеня 2024 года ўдзельнікамі авангарднай 16-й беларускай антарктычнай экспедыцыі Аляксеем Гайдашовым, Віталем Хілько, Ягорам Корзунам у канчатковым пункце маршруту шматдзённага навуковага паходу ў цяжкадаступны недаследаваны раён Антарктыды. Гэта гара Марынер у горным масіве Най.
Памер сцяга ў разгорнутым выглядзе - 500×1000 мм. Сцяг размешчаны ў падарачнай упакоўцы з надпісам "Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнку ад 16-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі, 2024 год".
З 2006 года праведзена 16 беларускіх антарктычных экспедыцый, у якіх прыняў удзел 51 айчынны вучоны і спецыяліст, 22 чалавекі з іх - два і больш разоў.-0-