Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 лістапада 2024, 12:40

У чым унікальнасць Магілёўскай вобласці? Некалькі фактаў ад Лукашэнкі

Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка
16 лістапада, Клімавічы /Кар. БЕЛТА/. Беларусы па праву ганарацца гісторыяй Магілёўскай вобласці. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на ўрачыстай цырымоніі ўшаноўвання аграрыяў у час абласнога фестывалю-кірмашу "Дажынкі-2024" у Клімавічах, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы па праву ганарымся гісторыяй нашага рэгіёна. Менавіта ў Магілёве ў 1888 годзе з'явіўся першы беларускі тэатр. Яго сцены памятаюць Шаляпіна, Рахманінава. Першы беларускі алімпійскі медаль заваяваў у Мельбурне ў 1956 годзе ўраджэнец Магілёўшчыны малатабоец Міхаіл Крываносаў", - прывёў некалькі прыкладаў Аляксандр Лукашэнка.

Калі гаварыць пра сельскую гаспадарку, то першая ў Еўропе аграрная ВНУ - гэта Горы-Горацкая земляробчая школа, якая расчыніла свае дзверы яшчэ ў 1840 годзе. Дарэчы, менавіта там быў створаны першы ў свеце прататып збожжаўборачнага камбайна і закладзена першае ў свеце вучэбна-доследнае поле.

Цяпер гэта Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія ў Горках - флагман айчыннай аграрнай адукацыі, кузня кадраў для ўсёй краіны.

"Абавязкова ў бліжэйшы час планую там пабываць. Ёсць аб чым пагаварыць і з будучымі аграрыямі, і з тымі, хто адказвае за іх падрыхтоўку, і з маладымі спецыялістамі, паколькі для нас гэта найважнейшае пытанне", - заявіў кіраўнік дзяржавы.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі