13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 13 лютага падпісаў указ нумар 36, падрыхтаваны ў мэтах прывядзення ўказа нумар 13 "Аб рэспубліканскім фондзе ўніверсальнага абслугоўвання сувязі і інфарматызацыі" ад 16 студзеня 2020 года ў адпаведнасць з указам нумар 136 "Аб органе дзяржаўнага кіравання ў сферы лічбавага развіцця і пытаннях інфарматызацыі" ад 7 красавіка 2022 года. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
У адпаведнасці з дакументам гэты фонд перайменаваны ў рэспубліканскі фонд універсальнага абслугоўвання лічбавага развіцця і сувязі.
Прадугледжана магчымасць для дзяржаўных органаў і арганізацый выкарыстоўваць сродкі фонду на распрацоўку тэхнічных пашпартоў мерапрыемстваў у сферы лічбавага развіцця.
Акрамя таго, пашыраны напрамкі расходавання сродкаў фонду на набыццё нематэрыяльных актываў і фінансаванне работ (паслуг) Цэнтра лічбавага развіцця (распрацоўка тэхнічных пашпартоў мерапрыемстваў у сферы лічбавага развіцця, інфармацыйна-аналітычнае суправаджэнне дзейнасці Мінсувязі) і Цэнтра перспектыўных даследаванняў (навукова-даследчыя работы, арганізацыйна-тэхнічнае забеспячэнне экспертызы мерапрыемстваў у сферы лічбавага развіцця).-0-