Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 кастрычніка 2025, 17:39

У Беларусі вызначаны заказчык і генпадрадчык будаўніцтва пункта пахавання радыеактыўных адходаў

 

Фота з архіва
Фота з архіва
1 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 кастрычніка падпісаў указ нумар 349 "Аб аб'ектах абыходжання з радыеактыўнымі адходамі". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакумент прадугледжвае ўнясенне змяненняў ва ўказ ад 12 красавіка 2023 года нумар 101 "Аб арганізацыі сістэмы абыходжання з радыеактыўнымі адходамі". Папраўкі датычацца вызначэння заказчыка і генеральнага падрадчыка будаўніцтва пункта пахавання радыеактыўных адходаў.

У якасці заказчыка гэтых работ будзе выступаць РУП "Беларуская арганізацыя па абыходжанні з радыеактыўнымі адходамі", генпадрадчыка - дзяржпрадпрыемства "Белэнергабуд" - кіруючая кампанія холдынга".-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі