Сцяг Аўторак, 7 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 ліпеня 2021, 19:12

У Беларусі ўдасканальваецца парадак вядзення гідраметэаралагічнай дзейнасці

1 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 ліпеня падпісаў указ, накіраваны на ўдасканаленне парадку і ўмоў выканання работ па актыўным уздзеянні на метэаралагічныя і іншыя геафізічныя працэсы, а таксама парадку прадастаўлення гідраметэаралагічнай інфармацыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

У прыватнасці, указам выключаецца неабходнасць фарміравання асобнага пераліку арганізацый, упаўнаважаных выконваць такія работы. Гэтыя арганізацыі падлягаюць уліку ў Адзіным дзяржаўным рэестры арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць гідраметэаралагічную дзейнасць.

Пры гэтым захоўваюцца парадак атрымання дазволу на выкананне адпаведных работ і існуючыя патрабаванні да зацікаўленых юрыдычных асоб.

Указам удакладняюцца таксама падставы для спынення дзеяння выдадзеных дазволаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі