Фота з архіва
25 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 25 жніўня падпісаў указ нумар 317 "Аб установах адукацыі", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Дакументам прадугледжваецца стварэнне ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі "Каледж Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь". Гэта адбудзецца шляхам рэарганізацыі дзеючага Цэнтра падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў МУС, размешчанага ў в.Гарані Мінскага раёна.
Адукацыйны працэс будзе арганізаваны на існуючай матэрыяльна-тэхнічнай базе і не запатрабуе значных фінансавых расходаў на стварэнне і функцыянаванне каледжа.
Штогод плануецца рыхтаваць каля 100 афіцэраў па найбольш запатрабаваных у органах унутраных спраў спецыяльнасцях з ліку грамадзян, якія жадаюць служыць у міліцыі.-0-