Фота з архіва
19 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі можа з'явіцца адзіны нацыянальны аператар інтэлектуальных транспартных сістэм. Пытанне аб мэтазгоднасці яго стварэння вынесена на нараду Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніцтвам Савета Міністраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Гаворачы аб удасканаленні транспартнай інфраструктуры, Прэзідэнт расказаў, што больш як год таму да яго звярнуўся інвестар з прапановай аб стварэнні адзінага нацыянальнага аператара. Планавалася аб'яднаць пад яго крылом усе існуючыя ў краіне інтэлектуальныя транспартныя сістэмы (платныя дарогі, парковачную сістэму, вагагабарытны кантроль, сістэму фотафіксацыі парушэнняў).
"Было даручана вельмі падрабязна прапрацаваць гэту тэму ва ўрадзе. Зразумела, выключна ў дзяржаўных інтарэсах. Прынамсі, каб было лепш, чым цяпер, і гэта выяўлялася ў фінансах. Паколькі, калі праводзіць ужо лічбавую трансфармацыю транспартнай інфраструктуры, то самым перадавым і зручным для людзей спосабам", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
У прыклад ён прывёў сітуацыю з паркоўкамі: "Напрыклад, усім вядома, што ў плане парковак у нас поўны хаос, асабліва ў сталіцы. У самым населеным нашым горадзе - Мінску - нямала аматараў запхнуць сваю машыну куды хочаце. Нават пры наяўнасці платных зон, размешчаных па ўсім цэнтры, ёсць такія грамадзяне, якія аўтамабіль там паставяць, але не заплацяць, гэта значыць плацежнай дысцыпліны няма. І прапаноў па яе ўстанаўленні таксама няма".
Падобная сітуацыя, паводле слоў кіраўніка дзяржавы, і з захаваннем вагавых абмежаванняў на дарогах. Кантралёры штогод выяўляюць дзясяткі тысяч парушэнняў. "А гэта ж захаванасць нашых дарог, якія цяжкавагавы транспарт проста разбурае", - заўважыў Прэзідэнт.
"Таму галоўнае пытанне такое: ці сапраўды адзіны нацыянальны аператар умацуе дарожную і грамадскую бяспеку, а таксама зможа павысіць фінансавую і тэхналагічную дысцыпліну? Калі так, то які аб'ём інвестыцый спатрэбіцца для рэалізацыі праекта? Якія тэрміны акупнасці? Ці падлічаны будучыя паступленні ў бюджэт? - абазначыў шэраг пытанняў Аляксандр Лукашэнка. - Пакуль я бачу, што выразнага і зразумелага адказу на пастаўленыя пытанні няма. Таму прашу далажыць, якія выгады нясе краіне прапанаваная кансалідацыя сістэм? Наколькі дакладныя прагназуемыя інвестарам эканамічныя эфекты? Або ў яго бізнес-плане галоўны фактар росту - гэта павышэнне тарыфаў?"
Таксама кіраўнік дзяржавы пацікавіўся, за кошт чаго можна дасягнуць эканоміі бюджэтных сродкаў, аб якой заяўляе інвестар.-0-