9 жніўня, Шклоў /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе ў Шклове растлумачыў, чаму Сяргей Барташ, які раней узначальваў Мінсельгасхарч, быў пераведзены на пасаду старшыні Шклоўскага райвыканкама, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў раёне Сяргея Барташа ўжо характарызуюць як моцнага кіраўніка, пры якім "дурніца" не пройдзе. "Ён вам тут спакойнага жыцця не дасць, таму што ёсць вопыт і веды - ад кіраўніка да міністра", - звярнуў увагу Прэзідэнт.
"Ты - зямны чалавек. Вельмі чакаю ад цябе тут выніку. Будзе аказана ўсялякая падтрымка", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Як паведамлялася, пасля прыезду ў райцэнтр Прэзідэнт пацікавіўся першымі ўражаннямі Сяргея Барташа ад работы на новым месцы і даў параду па рабоце з кадрамі: "Ты запомні, тут заўсёды былі людзі са сваім царом у галаве: "Тэхналогіі... Ды падумаеш, тэхналогіі..." Гэта якраз я табе ўдзячны, што ты згадзіўся. З тваім характарам тут павінен быць парадак. Я першыя ўжо атрымліваю звесткі аб тваёй рабоце. Сказалі: "Не, з гэтым доўга не пагаворыш, сказаў рабіць - рабі, а ўсё правільна гаворыць". Таму так, трэба патрабаваць. Людзі, яны ўмеюць рабіць усё".-0-