Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 верасня 2024, 14:35

Ці чакаць новага набору на палёт у космас? Лукашэнка адказаў студэнтам

27 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку на сустрэчы са студэнтамі ў БДУІР спыталі, ці чакаць новага набору на палёт у космас, як гэта было перад запускам на арбіту карабля з першым касманаўтам у гісторыі суверэннай Беларусі Марынай Васілеўскай, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ясна, што Васілеўская - гэта былі мае дамоўленасці з Прэзідэнтам Пуціным. Я ж разумею, што такое ў космас. Гэта падрыхтоўка. Гэта вялікія грошы, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Чалавек паставіўся па-брацку, як старэйшы брат".

Адказваючы на ​​пытанне адной з удзельніц сустрэчы, Аляксандр Лукашэнка сказаў: "Каб табе паляцець у космас, не пытанне, я цябе ўладкаваць магу "па блаце" ў атрад касманаўтаў. Але паляціш ты, можа, праз 11-12 гадоў. Як належыць. Як там рыхтуюць касманаўтаў. Гэта час, час, час… Ну будзе невялікая перавага ў цябе, што ты - дзяўчына. Усё ж такі ў атрадзе касманаўтаў у Расіі жанчын практычна няма".
Прэзідэнт расказаў, што калі планаваўся першы палёт прадстаўніка Беларусі, то размова ішла аб тым, каб гэта была менавіта жанчына. Быў праведзены адбор, у выніку якога ў космас злятала Марына Васілеўская. "Гэта як выключэнне. А каб яшчэ паляцець - гэта ўжо твае здольнасці. Вядома, я буду падтрымліваць. Але гэта гады. І гэта табою будзе напрацоўвацца пэўная (навуковая. - Заўвага БЕЛТА) праграма. Ці ты там тараканаў будзеш разводзіць, груба кажучы, ці расліны нейкія будзеш на гэтай станцыі правяраць. Гэта ўжо будзе канкрэтная праграма. І гэта гады".

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што касманаўт - гэта прафесія, і ў ёй трэба расці паступова. "Той, хто імкнецца да мэты, ён рана ці позна дойдзе да гэтага", - запэўніў Прэзідэнт.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі