23 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытаннях развіцця ў Беларусі машынабудавання асобна закрануў тэму вытворчасці легкавых аўтамабіляў. Планы вялікія, але трэба і бачыць рынкі для збыту гэтай прадукцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Сёння я канкрэтна хацеў бы пагаварыць з вамі пра вытворчасць легкавога аўтатранспарту. Мы пачалі вырабляць. Замахнуліся на вялікую колькасць. Але трэба разумець, колькі мы будзем вырабляць у будучым годзе, і бачыць рынкі для рэалізацыі гэтых аўтамабіляў", - заявіў беларускі лідар.
Ён згадаў, што літаральна перад нарадай на сустрэчы з мэрам Масквы Сяргеем Сабяніным гаворка таксама ішла аб вытворчасці легкавых аўтамабіляў: "Яны малайцы. Малайчына Сабянін. Ён пачаў вытворчасць марак нашых аўтамабіляў савецкіх. Пад брэндам "Масквіч", ГАЗ і гэтак далей. Але гэта зусім іншыя аўтамабілі, гэта зразумела. І яны тут вельмі сур'ёзна рушылі наперад і ў іх вялікі інтарэс да нас. Не толькі па аўтакампанентах, але і па іншых напрамках".-0-