8 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Барацьба з тэрарызмам з'яўляецца адной з важнейшых задач для органаў унутраных спраў на прасторы СНД. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 8 жніўня на сустрэчы з удзельнікамі пасяджэння Савета міністраў унутраных спраў краін СНД у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Адной з важнейшых задач для дзяржаў - удзельніц СНД і МУС гэтых краін Прэзідэнт назваў процідзеянне як унутранаму, так і знешняму тэрарызму, які набірае абароты асабліва ў сувязі з дзейнасцю Захаду (перш за ўсё ЗША) ва Украіне. "Там не Украіна робіць гэта ўсё, там робяць усё амерыканцы, рукамі ЗША (усё робіцца. - Заўвага БЕЛТА)", - звярнуў увагу беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што міжнародны тэрарызм выкарыстоўвае найноўшыя тэхналогіі і медыярэсурсы для прапаганды сваёй дзейнасці. "Эфектыўная барацьба з гэтым злом патрабуе комплекснага падыходу, што ўключае палітычныя, сацыяльныя, эканамічныя меры, развіццё міжнароднага супрацоўніцтва, абмен інфармацыяй. Толькі разам мы зможам гэтаму процістаяць", - заявіў Прэзідэнт.-0-
Адной з важнейшых задач для дзяржаў - удзельніц СНД і МУС гэтых краін Прэзідэнт назваў процідзеянне як унутранаму, так і знешняму тэрарызму, які набірае абароты асабліва ў сувязі з дзейнасцю Захаду (перш за ўсё ЗША) ва Украіне. "Там не Украіна робіць гэта ўсё, там робяць усё амерыканцы, рукамі ЗША (усё робіцца. - Заўвага БЕЛТА)", - звярнуў увагу беларускі лідар.
"Барацьба з тэрарызмам - гэта для нас важнейшая задача. Я заўсёды свайму міністру гавару: без міліцыі мы нічога не зробім. Ні КДБ, ні Міністэрства абароны, ні вертыкаль улады, якая ў нас жорсткая, - ніхто нічога не зробіць без міліцыі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт адзначыў, што ў МУС усе - ад участковага да міністра - валодаюць поўнай інфармацыяй аб аператыўнай абстаноўцы ў краіне, таму ад іх работы і правільных дзеянняў вельмі шмат залежыць у любой краіне. "Галоўнае - атрымаць папераджальную інфармацыю. Калі яна ад вас паступае, значыць, мы пачынаем дзейнічаць", - растлумачыў кіраўнік дзяржавы.