2 верасня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка з'яўляецца прыхільнікам шчырай палітыкі. Аб гэтым ён заявіў на сустрэчы са студэнтамі ў Віцебску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўніку дзяржавы было зададзена пытанне, як у сучасным свеце ў палітыцы адрозніць праўду ад хлусні.
Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што ў палітыцы шмат хлусні або як мінімум пэўнага замоўчвання. Аднак беларускі лідар усё ж стараецца быць максімальна шчырым у сваіх выказваннях. "Я прыхільнік шчырай палітыкі. Прабачце за нясціпласць, але палітыкаў практычна няма такіх", - падкрэсліў ён.
Разам з тым, ён прызнаў, што ў пэўных сітуацыях тыя ці іншыя шчыра сказаныя выказванні могуць быць не на карысць.

Паводле слоў Прэзідэнта, адрозніць у палітыцы праўду ад хлусні, калі не паглыблены ў гэтыя пытанні на высокім узроўні, часам практычна немагчыма. "У палітыцы часам лепш хлусню і праўду не шукаць. Гэта часам так пераплецена", - заўважыў ён.-0-