Фота з архіва
15 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўных узнагарод удастоены 44 супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнага кантролю. Адпаведны ўказ нумар 285 падпісаў 15 ліпеня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Работнікам КДК прысвоены медалі за плённую працу, значны асабісты ўклад у папярэджанне і спыненне эканамічных правапарушэнняў і дасягненні ў дзяржаўнай грамадзянскай службе.
Медаля "За працоўныя заслугі" ўдастоены першы намеснік старшыні КДК Дзмітрый Баско, старшыня КДК Віцебскай вобласці Уладзімір Гадзяцкі, начальнік аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян КДК Галіна Ерамцова, намеснік начальніка ўпраўлення кантролю за работай галін гаспадаркі КДК Гродзенскай вобласці Юлія Палівенак, начальнік галоўнага ўпраўлення кантролю за работай аграпрамысловага і прыродаахоўнага комплексаў КДК Аляксандр Раманоўскі і начальнік аддзела кантролю ў сістэме аховы здароўя, спорту і турызму ўпраўлення кантролю ў галінах сацыяльнай сферы галоўнага ўпраўлення кантролю бюджэтна-фінансавай сферы КДК Святлана Смальцар.
Вялікая група супрацоўнікаў Камітэта дзяржаўнага кантролю ўзнагароджана медалём "За бездакорную службу" III ступені. У іх ліку - намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення кантролю будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі і па г.Мінску - начальнік упраўлення кантролю жыллёва-камунальнай гаспадаркі КДК Уладзімір Бондар, намеснік старшыні КДК Андрэй Лабовіч, галоўны дзяржаўны інспектар Крычаўскага міжраённага камітэта дзяржаўнага кантролю Галіна Марозава, начальнік упраўлення кантролю бюджэтна-фінансавай сферы КДК Гомельскай вобласці Аляксей Цімашэнка.
Кіраўнік дзяржавы таксама падпісаў распараджэнне аб аб'яўленні Падзякі Прэзідэнта Беларусі.
За плённую працу, высокае прафесійнае майстэрства, значны асабісты ўклад у папярэджанне і спыненне эканамічных правапарушэнняў яе ўдастоены 19 супрацоўнікаў КДК. Сярод іх - старшыня Салігорскага міжраённага камітэта дзяржаўнага кантролю Дзмітрый Ахрэм, начальнік аддзела кантролю за работай арганізацый гандлю, грамадскага харчавання і бытавых паслуг упраўлення кантролю спажывецкага рынку, сферы паслуг і за абаротам падакцызных тавараў КДК Галіна Вежэль, намеснік старшыні КДК Станіслаў Наркевіч, намеснік старшыні Пінскага міжраённага камітэта дзяржаўнага кантролю Наталля Юхневіч.-0-