29 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць непажаданымі магчымыя "камбінацыі" з пастаўкамі Украіне амерыканскай зброі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў у інтэрв'ю журналістам у Маскве, новы фрагмент якога паказалі ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў знешняй палітыцы Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заняў вельмі прыстойную пазіцыю, імкнучыся да мірнага ўрэгулявання канфліктаў.
"Яму куды цяпер дзявацца? Яму трэба ў гэтым напрамку дзейнічаць. І ён будзе дзейнічаць. У яго ёсць на гэта бунтарская, рэвалюцыйная сіла. Таму я гэта падтрымліваю. Хацелася б, каб нейкія там камбінацыі не выбудоўвалі. Тыпу таго: я прадам зброю еўрапейцам, а яны няхай пастаўляюць Украіне, што хочуць, тое і робяць. Слухайце, мы ж дарослыя людзі. Аддаў еўрапейцам. Еўрапейцы заплацілі. А можа, не заплацілі. А проста, як Байдэн раней аддаваў зброю. Яна паступіла ва Украіну. Вы што, праверыце, хто каму што плаціў? Значыць, гэта аднаўленне старой песні, толькі аранжыроўка другая. А так усё тое ж самае", - заявіў Прэзідэнт.
"Тут трэба быць больш адкрытымі, калі публічна гаварыць. А лепш наогул нічога не гаварыць публічна, пакуль не дамовіліся. Трэба дамовіцца, а потым аб выніках гаварыць. Але ў Дональда такая тактыка. Мы яе разумеем, паважаем, недзе згаджаемся, недзе - не. І ў залежнасці ад нашага разумення будзем дзейнічаць", - падкрэсліў беларускі лідар.-0-