19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Непагода закранула населеныя пункты, у якіх пражывае 1,2 млн чалавек. Аб гэтым на селектары ў Прэзідэнта Беларусі заявіў віцэ-прэм'ер і ўпаўнаважаны кіраўніка дзяржавы ў Гомельскай вобласці Анатоль Сівак, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Анатоль Сівак далажыў аб ходзе ліквідацыі наступстваў стыхіі з акцэнтам на найбольш пацярпелую Гомельскую вобласць, звярнуўшы ў цэлым увагу на маштаб і буйны характар разбурэнняў.
"Непагода закранула населеныя пункты, у якіх пражывае 1,2 млн чалавек, - адзначыў Анатоль Сівак. - Працуем, робім вывады. Тыя каманды, якія дадзены, будуць выкананы".
Так, паводле слоў віцэ-прэм'ера, нягледзячы на анамальны выпадак, усе службы аператыўна пачалі ліквідацыю наступстваў. Пачалі з забеспячэння праезду на асноўных дарогах. У паўднёва-ўсходнім раёне гэта задача вырашана на працягу 180 мінут. Далей увага была сканцэнтравана на сілкаванні Мазырскага энергавузла як найбольш пацярпелага. Ва ўзаемадзеянні з МНС узяты на кантроль пытанні бяспекі на Мазырскім НПЗ.
"Другой задачай пастаўлена забеспячэнне электраэнергіяй райцэнтраў. На сёння ўсе населеныя пункты забяспечаны як у штатным рэжыме, так і па часовай схеме забеспячэння - за кошт дызель-генератараў", - падкрэсліў Анатоль Сівак, удакладніўшы, што 18 ліпеня выязджаў у Рэчыцкі раён, каб убачыць, як наладжаны гэты працэс, паразмаўляць з людзьмі. "Так, работа няпростая, важна забяспечыць бесперабойнасць падачы, на што і зроблены ўпор па даручэннях", - дадаў ён.
Віцэ-прэм'ер удакладніў, што да вечара 19 ліпеня будзе ўзгоднены графік падключэнняў населеных пунктаў Гомельскай вобласці да ліній электраперадачы ў штатным рэжыме. "Вызначаны месячны тэрмін, але будзем ісці са штодзённым нарошчваннем тэмпу. Зразумелая задача і па замене старых ліній", - сказаў ён.
Паводле слоў Анатоля Сівака, з першага моманту ў нядзелю была дакладна пастаўлена задача па ўсіх ведамствах. "Была наладжана сувязь. Правадная частка, у адрозненне ад інтэрнэт-сувязі, працавала ўстойліва, што давала магчымасць атрымліваць аператыўную інфармацыю з дыспетчарскіх своечасова", - адзначыў ён.
Таксама віцэ-прэм'ер удакладніў сітуацыю па лініі жыллёва-камунальнай гаспадаркі. У прыватнасці, размова ішла аб складанай сістэме КПС у Мазыры. Для падтрымання яе работы дастаўлены магутны дызельны генератар. "Інакш маглі б атрымаць глабальныя праблемы, як гэта было ў іншым рэгіёне", - адзначыў ён. У кароткія тэрміны энергазабеспячэннем забяспечана і сістэма водазабеспячэння.
Анатоль Сівак падкрэсліў, што па ўсіх напрамках сітуацыя на кантролі. Прымаюцца заяўкі ад жыхароў рэгіёна, якім патрабуецца дапамога ў аднаўленні пашкоджаных дамоў, дэпутаты і прадстаўнікі сельвыканкамаў праводзяць падваровыя абходы. Актывізавана і работа страхавых кампаній, пастаўлены адпаведныя задачы Мінфіну. Таксама на асаблівым кантролі - забеспячэнне будаўнічымі матэрыяламі, уключаючы задзейнічанне рэзерваў.
"Аднаўленчыя работы ідуць, іх аб'ём значны. Усе даручэнні і задачы будуць выкананы", - запэўніў віцэ-прэм'ер.
"Я папрашу вас, вы ў Гомельскай вобласці дзейнічайце, як у сур'ёзнай надзвычайнай сітуацыі, прымайце меры. Галоўнае - урокі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

У Палацы Незалежнасці ў Мінску і па відэасувязі ў селектарнай нарадзе аб ходзе цяперашняй уборачнай кампаніі і пераадоленні наступстваў стыхіі, якая апошнім часам закранула шэраг рэгіёнаў краіны, прымаюць удзел вышэйшыя службовыя асобы, кіраўнікі ўрада і Адміністрацыі Прэзідэнта, шэрага міністэрстваў і ведамстваў, упаўнаважаныя кіраўніка дзяржавы ў абласцях і горадзе Мінску, кіраўнікі аблвыканкамаў і ўсіх раёнаў краіны.-0-
Фота Сяргея Халадзіліна