Фота з архіва
31 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час нарады з кіраўнікамі дыпламатычных прадстаўніцтваў заявіў аб неабходнасці развіваць дрэваапрацоўку і ствараць маржынальны прадукт з паваленага ўраганам лесу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы заклікаў развіваць тыя сферы, сыравіна для якіх ёсць у неабходнай колькасці ў Беларусі. У прыватнасці, Аляксандр Лукашэнка заклікаў інвесціраваць у дрэваапрацоўку. Але і тут узнікае праблема, калі павалены ўраганам лес часам не перапрацоўваюць, а проста захоўваюць, што прыводзіць да пашкоджання драўніны.
"У нас што ні ўраган, то праблема. Пад націскам Прэзідэнта лес паламаны-пераламаны апрацавалі, вывезлі, склалі на ўзлеску - і цішыня. Усё гніе. Паўстае пытанне, навошта мы вывозілі тады гэты лес і ратавалі ад буралому", - задаў заканамернае пытанне кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што гэта можна перапрацаваць у маржынальны прадукт - напрыклад, пелеты. "Смецце ўсё перапрацавалі, вырабілі пелеты - няма куды дзяваць. Паехаў на прадпрыемства, паглядзеў, пытаюся: пелеты патрэбны ў свеце? Патрэбны! Прадаяце? Прадаём! І не на страту. Так, маржынальнасць нізкая цяпер у сувязі з тым, што адышоў Еўрасаюз. Але ён прыйдзе", - упэўнены беларускі лідар. А пакуль, дадаў ён, пелеты можна прадаваць на іншых рынках, няхай і з меншым прыбыткам.
Прэзідэнт папярэдзіў аб недапушчальнасці сітуацый, калі леснікі з кіраўнікамі сельгаспрадпрыемстваў вывозяць павалены лес і проста складаюць яго ў полі. "Двайная шкода. Вывезлі - згніе. І занялі гектары ўрадлівай зямлі", - дадаў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка даручыў вырабляць тое, што патрэбна свету, і кааперавацца з зацікаўленымі краінамі. "Давайце будзем дамаўляцца з іншымі краінамі. Няхай прыязджаюць, разам з намі ствараюць сумесныя прадпрыемствы і перапрацоўваюць гэту драўніну, - сказаў Прэзідэнт. - Дамовіліся з Аманам - ім гэта вельмі патрэбна. Яны гатовы тут будаваць. Паўгода ўжо цялёпкаемся пасля майго візіту туды".-0-