11 кастрычніка, Шклоўскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сваёй малой радзіме азнаёміўся з вынікамі эксперымента па вырошчванні кукурузы розных сартоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Для эксперымента на полі ААТ "Александрыйскае" ў гэтым годзе высадзілі 12 сартоў кукурузы - па шэсць айчыннай і замежнай селекцыі. Цікава, што замежныя сарты прызначаны ў першую чаргу для вырошчвання на зерне, а айчынныя селекцыянеры заўсёды працавалі пераважна над сіласнымі сартамі.
Як далажылі Прэзідэнту, вынікі пры выкананні ўсіх патрабаванняў тэхналогіі па ўсіх сартах атрыманы вельмі дастойныя. Вучоныя запэўніваюць, што нават пры першапачатковай розніцы ў прызначэнні сартоў збор зерня ў цэлым супастаўны. "Вы заўсёды гаворыце, што самае важнае - гэта дыктатура тэхналогій. Усё дакладна было зроблена. І таму гэта дыктатура дае магчымасць рэалізоўваць патэнцыял і сіласных, і збожжавых гібрыдаў. Па прадукцыйнасці мы не ўступаем, - адзначыў дырэктар Палескага інстытута раслінаводства Леанід Шыманскі. - Мы сёння канкурыруем больш як з 30 замежнымі фірмамі па селекцыі кукурузы. Ні па адной культуры такой канкурэнцыі няма. Думаю, мы будзем трымаць гэты ўзровень".
Разам з тым, пэўная розніца ўсё ж ёсць, як прызнаюцца аграрыі-практыкі. Напрыклад, па тэрмінах выспявання замежныя сарты больш раннія, ды і ўраджайнасць на зерне ў беларускіх хоць і добрая, але часам усё ж бывае ніжэйшая, аж да 20 працэнтаў. У цэлым жа па гэтым напрамку селекцыя з кожным годам ідзе сямімільнымі крокамі. За апошнія 10 гадоў прадукцыйнасць гібрыдаў вырасла на чвэрць.
"Кукуруза нядрэнная ў нас, што там гаварыць. Але мы адстаём ад Захаду", - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт падкрэсліў, што вучоныя павінны даваць рэзультат, і гэта датычыцца не толькі кукурузы, а навуковай сферы ў цэлым. "Я чаму вас катую так? Таму што мы з вас, вучоных, пачнём павольна, па народнаму кажучы, шкуру драць. Вы павінны даць рэзультат. Перавага мая ў тым, што я з вамі працую не адзін дзясятак гадоў. У бліжэйшы час мы разбяромся. Камісія цяпер па Акадэміі навук працуе. Вы там цяпер адбіваецеся ўсяляк, пачынаюць плакацца. А чаго плакацца? Камісія працуе з ліку вучоных і правярае Акадэмію навук вельмі сур'ёзна. Я хачу зрабіць вывад па кадрах: можна працаваць з гэтымі кіраўнікамі інстытутаў і гэтак далей ці не. Вось мы і пагаворым на гэту тэму. І вы павінны быць гатовы па ўсіх культурах", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Ён нагадаў, што ў свой час згадзіўся з прапановай аб тым, што варта абапірацца не толькі на айчыннае насенне і сарты, але і яшчэ хаця б каля 15 працэнтаў закупляць імпартнае, каб была магчымасць параўнаць.
"Не павінна быць ашуканства і шапказакідальніцтва. Навошта вырошчваць нам тое, што не прыносіць карысці. Нам патрэбны высокаўраджайныя добрыя сарты. Але вынікі трэба падвесці вельмі сур'ёзныя, асабліва па гэтых сартах. У нас пакуль яшчэ не ўсё добра. Прыходзіш: імпарт - добра, а наша адстае. Пры той увазе, якую мы ўдзяляем вучоным", - заўважыў беларускі лідар.
Як было адзначана ў ходзе мерапрыемства, эканамічны сэнс вырошчваць высокапрадукцыйныя імпартныя сарты на зерне ёсць толькі ў моцных перадавых гаспадарках. Большая ж частка сельгаспрадпрыемстваў Беларусі можа цалкам паспяхова працаваць і з айчыннымі, асабліва калі размова ідзе пра неабходнасць атрымання сіласнай масы. Але пры выкананні ўсіх тэхналогій можна атрымаць і высокі ўраджай зерня. Трэба падумаць і пра неабходнасць павялічыць магутнасці двух кукурузакалібровачных заводаў, якія працуюць у Беларусі, бо пасяўныя плошчы за апошнія гады істотна выраслі, а таму нават на сілас часам даводзіцца закупляць замежнае насенне.

У цэлым жа Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што кукурузу ў Беларусі трэба вырошчваць, і ён упэўнены, што кіраўнік СССР Мікіта Хрушчоў меў рацыю, калі пашыраў гэту культуру. "Калі б кукурузу тады не пачалі высяваць маштабна, няма чым жывёлу было б карміць", - падкрэсліў ён.-0-