27 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падтрымлівае развіццё разумных вёсак. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 27 верасня, адказваючы на пытанні студэнтаў інжынерна-тэхнічных ВНУ Мінска ў час мерапрыемства "Адкрыты мікрафон з Прэзідэнтам", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Гэта прасцей, чым разумны горад. Разумны горад мы з вамі ўбачым у наступнай пяцігодцы. А што такое вёска - гэта несувымерна менш, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - У вас ёсць распрацоўка "разумны горад". Распрацуйце нейкую вёску, зробім яе "разумнай". Там крыху людзі іншыя, але тым не менш гэта можна. Калі ў вас ёсць такая ідэя і пад яе ёсць людзі, давайце зробім".
У Беларусі распрацавана канцэпцыя развіцця разумных гарадоў. Па ёй гарадское кіраўніцтва павінна актывізаваць работу па ўкараненні перадавых ІТ-рашэнняў у гарадскую інфраструктуру, што садзейнічаюць фарміраванню разумных гарадоў. У цэнтры такога горада павінен знаходзіцца чалавек - менавіта для яго камфорту і зручнасці неабходна ўкараняць новыя тэхналогіі. У выніку лічбавізацыі гарады павінны стаць зручнымі, бяспечнымі і інфарматыўнымі для людзей. Размова ідзе аб комплексным прымяненні сучасных рашэнняў у жыллёва-камунальнай гаспадарцы, будаўніцтве і тэрытарыяльным планаванні, транспартнай інфраструктуры, ахове здароўя, адукацыі, забеспячэнні правапарадку і іншых сферах.-0-
"Гэта прасцей, чым разумны горад. Разумны горад мы з вамі ўбачым у наступнай пяцігодцы. А што такое вёска - гэта несувымерна менш, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - У вас ёсць распрацоўка "разумны горад". Распрацуйце нейкую вёску, зробім яе "разумнай". Там крыху людзі іншыя, але тым не менш гэта можна. Калі ў вас ёсць такая ідэя і пад яе ёсць людзі, давайце зробім".
Студэнты заўважылі, што ў доўгатэрміновай перспектыве развіццё разумных вёсак можа паўплываць на структуру самой краіны, паколькі аграрны сектар займае важнае месца ў структуры эканомікі Беларусі.
"Я згодны з вамі, я гэта падтрымліваю. Трэба вызначыцца, якія функцыі мы пакінем гэтай разумнай вёсцы. Можа, асобныя, якія ў горадзе, нам і не патрэбны будуць там, - выказаў меркаванне Прэзідэнт. - Гэта будучыня. Паколькі ўсё ж такі душа ў нас такая... не тое што сялянская, больш па якасцях вясковая (мы людзі добрыя, спагадлівыя, гатовы падзяліцца апошнім, калектывізм у нас развіты), без вёскі не можа быць Беларусі, не можа быць краіны. Больш таго, вёска сёння паспяхова корміць і адзявае горад. Таму мы ўдзяляем шмат увагі развіццю вёскі, а развіваючы вёску, мы павінны самыя перадавыя тэхналогіі накіроўваць туды. І гэта прасцей зрабіць, таму што горад ёсць горад - сотні тысяч людзей, - а там кампактна. Там цікавыя людзі жывуць, з інтарэсам усё ўспрымуць".