Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 кастрычніка 2024, 19:43

Работнікі сельскагаспадарчай галіны ўдастоены дзяржузнагарод і Падзякі Прэзідэнта

Фота з архіва
Фота з архіва
15 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўных узнагарод за значны ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу і дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў удастоены работнікі сельскагаспадарчай галіны. Адпаведны ўказ нумар 394 падпісаў 15 кастрычніка Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Ордэнам Працоўнай Славы ўзнагароджаны вытворчы кааператыў імя В.І.Крамко Гродзенскага раёна.

Ордэна Пашаны ўдастоены аператар машыннага даення камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства "Галынка" Зэльвенскага раёна Таццяна Грыгорык, аграном КСУП "Гервяты" Астравецкага раёна Антаніна Дзерван, начальнік комплексу па адкорме і дарошчванні буйной рагатай жывёлы на 5 тыс. галоў раённага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства "Алекшыцы" Бераставіцкага раёна Норберт Малецкі, вадзіцель аўтамабіля КСУП "Імя Дзяржынскага" Слонімскага раёна Пётр Петручэня і дырэктар філіяла "Астрашыцкі Гарадок" ААТ "Агракамбінат "Дзяржынскі" Мінскага раёна Аляксандр Юргевіч.

Вялікая група работнікаў узнагароджана медалём "За працоўныя заслугі". У іх ліку галоўны ветэрынарны ўрач ААТ "Смалявіцкі райаграсэрвіс" Максім Гаркавенка, трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці ААТ "Чарлёна" Мастоўскага раёна Юрый Сліўко, галоўны аграном сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва "Агракамбінат Сноў" Нясвіжскага раёна Аляксандр Шаманаў.

Ганаровае званне "Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь" прысвоена начальніку свінагадоўчага комплексу сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва імя І.П.Сянько Гродзенскага раёна Еўдакіі Дасевіч, дырэктару ААТ "Крутагор'е-Петкавічы" Дзяржынскага раёна Юрыю Клімашу, трактарысту-машыністу сельскагаспадарчай вытворчасці КСУП "Пагранічны-Агра" Бераставіцкага раёна Аляксандру Кухарчыку.

Кіраўнік дзяржавы таксама падпісаў распараджэнне аб аб'яўленні Падзякі Прэзідэнта Беларусі.

За значны ўклад у развіццё АПК, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў яе ўдастоены 11 чалавек, сярод якіх кіраўнік сялянскай гаспадаркі "Спартан-Агра" Маладзечанскага раёна Ігар Абрамчык, аператар машыннага даення ААТ "Кляновічы" Крупскага раёна Алена Авяр'янава і галоўны заатэхнік ААТ "Нястанавічы-Агра" Лагойскага раёна Шака Кейта.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі