Сцяг Субота, 6 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 ліпеня 2025, 18:31

Прыняты дадатковыя меры па забеспячэнні войскаў транспартам і БПЛА ў ваенны час

Фота з архіва
Фота з архіва
18 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 18 ліпеня падпісаў указ нумар 282, які прадугледжвае дадатковыя меры па забеспячэнні Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў транспартнымі сродкамі, у тым ліку беспілотнымі лятальнымі апаратамі, што  прадастаўляюцца дзяржорганамі і арганізацыямі ў перыяд мабілізацыі і ваенны час. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў пресс-службе беларускага лідара.

Дакумент карэкціруе Палажэнне аб ваенна-транспартным абавязку, зацверджанае ўказам ад 14 жніўня 2001 года нумар 434. Цяпер ваенна-транспартны абавязак распаўсюджваецца на транспартныя сродкі дзяржаўных органаў і іншых арганізацый, а таксама на грамадзян, якія атрымалі транспартныя сродкі згодна з дагаворам фінансавай арэнды (лізінгу). Удакладняецца парадак устанаўлення мабілізацыйных заданняў для арганізацый - пастаўшчыкоў транспартных сродкаў і іх уліку пры мабілізацыйным разгортванні.

Мінабароны надзяляецца паўнамоцтвамі па вызначэнні пералікаў запасных частак, інструменту і інвентару, неабходных для забеспячэння работы пастаўляемых транспартных сродкаў.

Парадак кантролю за выкананнем ваенна-транспартнага абавязку вызначаецца Саветам Міністраў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі