Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 чэрвеня 2024, 06:32

Прэзідэнты Беларусі і Манголіі правялі сустрэчу ў нефармальнай абстаноўцы. Лукашэнка наведаў загарадны цэнтр мангольскай культуры

(АБНОЎЛЕНА 9:00)

4 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнты Беларусі і Манголіі Аляксандр Лукашэнка і Ухнаагійн Хурэлсух правялі сустрэчу, на гэты раз у нефармальнай абстаноўцы. Кіраўнік беларускай дзяржавы наведаў загарадны Цэнтр мангольскай культуры, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з самабытнымі традыцыямі і звычаямі народа Манголіі.

Адразу пасля прыбыцця лідары краін на тэрыторыі цэнтра пасадзілі дрэвы - сібірскія елкі.

У гонар высокага госця з Беларусі для кіраўнікоў дзяржаў узнавілі атмасферу мангольскага агульнанацыянальнага фестывалю Наадам, які штогод праводзіцца ў ліпені. Вакальныя і харэаграфічныя нумары дэманструюцца ўперамежку з традыцыйнымі мангольскімі відамі спорту. Адзін з іх - барацьба.
Аляксандру Лукашэнку прадэманстравалі традыцыйны мангольскі лук для стральбы. Стрэлы робяцца з аленевых рагоў і бамбуку, а цеціва - з шоўку. Кіраўнікі дзяржаў паназіралі за стральбой майстроў. Разам з мангольскім калегам апрабаваў лук і Прэзідэнт Беларусі. З першага ўжо выстралу страла паляцела больш як на 75 метраў.

Кіраўнікі дзяржаў прадоўжылі размову за нефармальным абедам.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі