Сяргей Барташ
9 жніўня, Шклоў /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пасля прыезду ў Шклоў пацікавіўся ў новага кіраўніка раёна Сяргея Барташа бягучай абстаноўкай і ходам уборачнай, а галоўнае - уражаннямі ад работы на новым месцы. Яшчэ нядаўна цяперашні кіраўнік раёна ўзначальваў Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, паведамляе БЕЛТА.
"Мае першыя ўражанні: база добрая, землі добрыя, з людзьмі трэба чуць-чуць дапрацаваць", - сказаў Сяргей Барташ.
"Чуць-чуць. Гэта - галоўнае", - заўважыў Прэзідэнт.
"Ну і тэхналогіі, тэхналогіі... Гэта самае галоўнае", - прадоўжыў кіраўнік раёна.
Аляксандр Лукашэнка даў новаму кіраўніку параду, якая датычыцца работы з людзьмі: "Ты запомні, тут заўсёды былі людзі са сваім царом у галаве: "Тэхналогіі... Ды падумаеш, тэхналогіі..." Гэта якраз я табе ўдзячны, што ты згадзіўся. З тваім характарам тут павінен быць парадак. Я ўжо атрымліваю першыя звесткі аб тваёй рабоце. Сказалі: "Не, з гэтым доўга не пагаворыш, сказаў рабіць - рабі, а ўсё правільна гаворыць". Таму так, трэба патрабаваць. Людзі, яны ўмеюць рабіць усё".
"Я праехаў паўраёна цяпер. Я на захадзе гэтага не бачыў, як яны апрацавалі глебу. Там вакол слупоў нават не засталося ні адной расліны. Яны абкасілі ўсё. Нідзе я не заўважыў (беспарадку. - Заўвага БЕЛТА) - прыдзірліва глядзеў. Яны ўмеюць гэта рабіць. Таму трэба ўсюды гэта рабіць, а не толькі дзе Прэзідэнт праедзе або сам праедзеш", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.-0-