3 чэрвеня, Улан-Батар /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Манголіі Ухнаагійн Хурэлсух назваў гістарычным дзяржаўны візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Аб гэтым ён заявіў па выніках афіцыйных перагавораў ва Улан-Батары, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Мангольскі лідар падкрэсліў, што гэта першы візіт на вышэйшым узроўні ў гісторыі двухбаковых адносін. І ён мае гістарычнае асаблівае значэнне, паколькі адкрывае новую старонку ў цёплых і цесных адносінах, накіраваны на ўмацаванне партнёрства паміж дзвюма краінамі.
Ухнаагійн Хурэлсух таксама нагадаў, што яшчэ ў часы Савецкага Саюза прадстаўнікі Беларусі ўнеслі значны ўклад у развіццё краіны, прымалі непасрэдны ўдзел у будаўніцтве шэрага аб'ектаў.
"Мы падрабязна абмеркавалі і абмяняліся думкамі па пытаннях рэалізацыі праектаў і праграм, накіраваных на ўзбагачэнне нашых адносін эканамічным зместам. Яны несумненна ўнясуць свой уклад у развіццё нашых адносін, прынясуць эканамічныя выгады абедзвюм краінам і стануць знакавым сімвалам у двухбаковых адносінах", - сказаў Прэзідэнт Манголіі, падводзячы вынікі перагавораў.-0-