15 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Калі пенсіянер жадае працаваць, трэба даць яму такую магчымасць. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, прымаючы чыноўнікаў з дакладам аб удасканаленні сацыяльнай падтрымкі насельніцтва, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Ёсць адно пытанне, прыемнае, я сказаў бы, пытанне з боку пенсіянераў. З тых, хто пайшоў на пенсію, асобныя людзі хочуць працаваць. Аб гэтым і прафсаюзы заяўляюць і гэтак далей. Зразумела, для таго, каб людзі працавалі, павінны быць створаны нармальныя ўмовы. Ну і запатрабаванасць на рынку працы, як вядома, вельмі вялікая", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што тыя, хто можа працаваць, яны самі прапануюць свае паслугі на рынку працы: "Што тут дрэннага? Калі чалавек жадае, трэба даць яму такую магчымасць працаваць".-0-