Сцяг Нядзеля, 7 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
29 чэрвеня 2025, 09:00

Прэзідэнт Беларусі: маладосць - час першых сур'ёзных рашэнняў і выбару жыццёвага шляху 

29 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў юнакоў і дзяўчат краіны з Днём моладзі і студэнцтва. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Маладосць - гэта асаблівы час. Час першых сур'ёзных рашэнняў і выбару жыццёвага шляху, калі мары пра будучыя перамогі і поспехі ўвасабляюцца ў жаданні несці карысць Айчыне, ствараць у імя міру і згоды на роднай зямлі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт таксама падкрэсліў: "Дзе б вы ні знайшлі прымяненне сваім талентам - ведайце, што толькі добрасумленная праца кожнага з вас забяспечыць развіццё і працвітанне Беларусі. Глядзіце ў свет смела і ўпэўнена. Аддавайце перавагу энергіі творчасці і новых ідэй перад пракладзенымі дарогамі. Вам вызначаць стратэгію нашага агульнага заўтра".

У гэты святочны дзень Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім яркіх перамог і здзяйсненняў. "Няхай збываюцца самыя запаветныя мары", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём моладзі і студэнцтва

Дарагія юнакі і дзяўчаты!

Сардэчна віншую вас з Днём моладзі і студэнцтва.

Маладосць - гэта асаблівы час. Час першых сур'ёзных рашэнняў і выбару жыццёвага шляху, калі мары пра будучыя перамогі і поспехі ўвасабляюцца ў жаданні несці карысць Айчыне, ствараць у імя міру і згоды на роднай зямлі.

Дзе б вы ні знайшлі прымяненне сваім талентам - ведайце, што толькі добрасумленная праца кожнага з вас забяспечыць развіццё і працвітанне Беларусі. 

Глядзіце ў свет смела і ўпэўнена. Аддавайце перавагу энергіі творчасці і новых ідэй перад пракладзенымі дарогамі. Вам вызначаць стратэгію нашага агульнага заўтра.

У гэты святочны дзень жадаю вам яркіх перамог і здзяйсненняў. Няхай збываюцца самыя запаветныя мары.

Са святам вас, дарагія сябры!

Аляксандр Лукашэнка,
29 чэрвеня 2025 года.-0- 
Моладзь Беларусі
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі