Фота з архіва
5 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Ігара Алоўнікава з днём нараджэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Ваш уклад у захаванне і развіццё традыцый беларускага акадэмічнага мастацтва - узор найвышэйшага служэння нацыянальнай культуры, а віртуознае выканальніцкае майстэрства прынесла заслужаную шчырую любоў публікі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
У віншаванні таксама гаворыцца: "Вы паспяхова перадаяце свой багаты вопыт таленавітай моладзі, выхоўваеце новыя пакаленні майстроў сцэны, якія з'яўляюцца асновай вядомых творчых калектываў і дастойна прадстаўляюць беларускае мастацтва ў свеце".
Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што і ў далейшым дзейнасць артыста будзе такой жа плённай і самаадданай на карысць роднай Беларусі.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Ігару Алоўнікаву моцнага здароўя, натхнення і новых здзяйсненняў.-0-