Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 кастрычніка 2024, 17:11

Перадвыбарная кампанія? Вось чаму Лукашэнка наведвае "Дажынкі"

19 кастрычніка, Валожын /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час удзелу ў фестывалі-кірмашы "Дажынкі-2024" у Валожыне расказаў, чаму наведвае ў гэта свята розныя рэгіёны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Завяршаючы сваё выступленне, за рамкамі афіцыёзу Аляксандр Лукашэнка вырашыў адказаць, як гэта часта бывае, на хвалюючыя грамадства пытанні. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што яго ўдзел у "Дажынках" звязваюць (больш за ўсё пра гэта гавораць збеглыя) з правядзеннем выбарчай кампаніі.

"Запомніце: больш за ўсё я не хацеў бы, каб гэта кампанія пачыналася. Так, мы, як звычайна, па-беларуску, чыста, акуратна, на вачах усёй сусветнай супольнасці выберам свайго Прэзідэнта. Вы выбераце таго, хто гэтага заслугоўвае, з вашага пункту гледжання. Таму ніякай перадвыбарнай кампаніі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Разам з тым ён звярнуў увагу, што нават калі і так, то ён мае на гэта поўнае права: "Але калі я лічу, што перадвыбарная кампанія, - маю на гэта права".

Прэзідэнта, паводле яго слоў, хвалюе цяпер зусім іншае: ён хоча падзякаваць беларусам за забеспячэнне харчовай бяспекі.

"Як Прэзідэнт краіны, не чужы вам чалавек я вырашыў праехаць у гэтым годзе па ўсіх мерапрыемствах, звязаных не толькі з "Дажынкамі". Мяне хвалюе іншае, па-чалавечы вам скажу. У жыцці ўсякае бывае: можа, мне як Прэзідэнту і не давядзецца, не будзе магчымасці прыехаць да вас, вяскоўцаў, з якімі я заўсёды быў на адной хвалі, як у народзе кажуць. Да вас, людзей, якія ніколі не здраджвалі мне. Якія зрабілі неймавернае для краіны. Успомніце: на заранку нашага юнацтва нам паесці не было чаго. Адзінае, чаго хапала, - талонаў, а на гэтыя талоны не ўсё купіш. Сёння вы выканалі галоўнае патрабаванне - забяспечылі харчовую бяспеку нашай краіны", - заявіў беларускі лідар.

Паводле яго слоў, некалькі дзесяцігоддзяў таму складана было ўявіць, што беларусы будуць пастаўляць сваю прадукцыю і ўгнаенні ў больш як 100 краін. "Мы гэта зрабілі. Вы гэта зрабілі. Дык абавязаны я вам падзякаваць за гэта? Абавязаны. Вось тая мэта, якую я стаўлю сабе, наведваючы кожны рэгіён для таго, каб убачыць вас. І ад усёй душы падзякаваць вам за той подзвіг, які вы здзейснілі, - прызнаўся кіраўнік дзяржавы. - Вы павінны ведаць, што ў будучым мы будзем рабіць усё для таго, каб сялянам было лепш. Я ведаю і пра дарогі, і пра жыллё і іншае. Цэлыя праграмы сёння ўжо апрабаваны на практыцы для таго, каб вырашыць гэтыя пытанні для нашых сялян. Для нашых ветэранаў, пенсіянераў мы зробім так, выпрацуем такія сістэмы, каб не быў ніхто абдзелены, каб старыя сябе не адчувалі чужымі ў той дзяржаве, якую яны стварылі ўласнымі рукамі".

"Вось і ўся канспіралогія: я прыехаў да вас, у іншыя рэгіёны, каб нізка пакланіцца вам за тую працу, за той подзвіг, за патрыятызм і адданасць, якія вы выдалі на-гара за гэтыя дзесяцігоддзі", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі