8 лістапада, Полацк /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ставіць задачу за пяцігодку падвоіць экспарт і продаж ільняной прадукцыі. Аб гэтым ён заявіў 8 лістапада, выступаючы ў Полацку на абласным фестывалі "Дажынкi-2024", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Беларускія спецыялісты навучыліся рабіць добрыя, тонкія тканіны і іншую запатрабаваную на сусветных рынках прадукцыю. Фактычна мы выйшлі на безадходны вытворчы цыкл. Аднак рэзерваў яшчэ шмат. Зразумела, што льняныя тканіны будуць карыстацца попытам. Трэба як мінімум наблізіцца да ранейшых, савецкіх аб'ёмаў і за пяцігодку падвоіць экспарт, продажы. Тым больш, цэны пайшлі. Гэта ў поўнай меры датычыцца і іншых рэгіёнаў, якія займаюцца вырошчваннем лёну, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Паўтару, патрэбны прарыў. Ад аграрыяў, вучоных, інжынераў. Трэба навучыцца вырошчваць якасны доўгавалакністы лён, пастаянна павялічваць аб'ёмы сыравіны і прадукцыі. Ды і кароткае валакно (запатрабавана. - Заўвага БЕЛТА). Кітай вырабляе ўсё, але яны нас просяць: "Дайце нам кароткае валакно, мы вырабім патрэбную прадукцыю". А чаму мы не можам вырабіць і прадаць у Кітай тканіны, а не сыравіну? Трэба смялей пашыраць сферы прымянення, шукаць спосабы стварэння новых нетрадыцыйных матэрыялаў, напрыклад кампазітных".
Аляксандр Лукашэнка ў сваім выступленні адзначыў: у Беларусі ўдалося шмат чаго дасягнуць у льнаводстве і вытворчасці льняной прадукцыі, але галоўнае - удалося захаваць галіну, хоць ёсць яшчэ немалыя праблемы.
"Задачы па льнаводстве пастаўлены, вызначаны адказныя кадры. Патрабаванне таксама будзе адпаведнае. Як бы складана ні было, лён усё ж такі - наш нацыянальны сімвал, на дзяржаўным гербе адлюстраваны. Але справа нават не ў гэтым. Беларусь заўсёды была сярод сусветных лідараў па вырошчванні лёну, вытворчасці прадукцыі з яго, а Віцебшчына - флагманам гэтай галіны", - сказаў Прэзідэнт.
Ён канстатаваў, што лён - няпростая культура. А таму ва ўсім свеце не вельмі хочуць займацца лёнам, асабліва ў фермерскіх гаспадарках, бо лён можа вярнуцца на ранейшае поле толькі праз 6-7 гадоў, і ў гэтым вялікая праблема. "Але ў нашых калгасах і саўгасах, дзе тысячы гектараў, мы гэта можам рабіць. І тое, што я 20 гадоў таму прадракаў, адбылося: свет перастаў вырошчваць у тых аб'ёмах, якія сёння патрэбны, гэту культуру", - заўважыў беларускі лідар.
"А мы яе захавалі. Учапіўшыся зубамі, мы змагаліся за вырошчванне лёну, продаж трасты. Мы мадэрнізавалі льнозаводы і двойчы мадэрнізавалі Аршанскі льнокамбінат, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - У 90-я гады мы таксама ледзь не загубілі гэту культуру. Рэнтабельнасць якой, уявіце, даходзіла да 70 працэнтаў. Мы ў корані змянілі сітуацыю. Укладзеныя сродкі дазволілі стварыць новыя сарты лёну, новую тэхніку, мадэрнізаваць вытворчасці. Наш Аршанскі льнокамбінат - самы вялікі ў Еўропе і СНД".
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што спецыялісты і вучоныя ў Беларусі ўмеюць вырошчваць лён на высокім узроўні, але дрэнна там, дзе дрэнна працуюць. "У нас ёсць добры зачын, каб пашыраць пасевы, павялічваць ураджайнасць культуры і перапрацоўваць. І ў цэнтры будзеце вы - Віцебская вобласць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Ён падкрэсліў, што прарыў у будучае патрэбны не толькі ў ільнаводстве, але і ў іншых галінах сельскай гаспадаркі.-0-