18 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Унутраная сітуацыя ў Польшчы падштурхоўвае да выбудоўвання адносін з Беларуссю. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу "Расія", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўніку дзяржавы было зададзена пытанне адносна нядаўняй заявы кіраўніка МУС Польшчы Томаша Семаняка аб наяўнасці асновы для дамоўленасцей з Мінскам па шэрагу складаных пытанняў, ад вырашэння якіх залежыць адкрыццё раней закрытых пагранічных пераходаў.
"Ну, наконт асновы я хацеў бы ведаць, што гэта за аснова. Вельмі добрая заява. Яны не павінны ні з Расіяй, ні з Беларуссю ваяваць. Яны павінны ўстанаўліваць і весці эканамічнае супрацоўніцтва, адысці ад мілітарызацыі, якую яны ажыццяўляюць за кошт амерыканцаў, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Палякі не дурні. Яны ж разам з намі жылі ў сацыялістычным лагеры, і ў іх вось гэты ген вельмі глыбока сядзіць. Яны не дурні. Тое, што рабіў раней Дуда (прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда. - Заўвага БЕЛТА), а цяпер Туск (прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск. - Заўвага БЕЛТА) разам з Дудам, гэта большасць насельніцтва Польшчы не прымае. Таму іх унутраная сітуацыя падштурхоўвае да выбудоўвання гэтых адносін. Але я гэтай асновы, на жаль, не бачу".
Што датычыцца закрыцця пагранічных пунктаў пропуску, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што беларускаму боку "ад гэтага ні горача ні холадна".
"Ні Расіі, ні нам. Супраць нас яны ўвялі санкцыі - Еўрасаюз і Амерыка. Мы туды не ездзім, у сэнсе, нічога не возім. Што яны размахваюць гэтым "белым сцягам", які не мае нічога агульнага з той палітыкай, якая была б у нашых інтарэсах? Мы з імі не гандлюем. Закрылі? Закрывайце", - сказаў Прэзідэнт Беларусі.
Ён нагадаў, што Еўрасаюз і Польшча ў тым ліку перасталі супрацоўнічаць з Беларуссю па пагранічнай тэматыцы. "Увялі санкцыі, перасталі супрацоўнічаць з намі па граніцах. Мы сказалі: дзякуй, няма дагавора аб рэадмісіі, мы яго разарвалі (у кастрычніку 2021 года ў Беларусі быў прыняты закон аб прыпыненні дзеяння пагаднення з ЕС аб рэадмісіі асоб, якія знаходзяцца без дазволу. - Заўвага БЕЛТА). Яны перасталі будаваць гэтыя цэнтры (часовага размяшчэння мігрантаў на тэрыторыі Беларусі. - Заўвага БЕЛТА), мы ім сказалі: мы накопліваць у сябе мігрантаў не будзем. І яны патокам пайшлі туды. І для іх гэта, для ўсяго Еўрасаюза, катастрофа. У чым я не маю рацыі?" - сказаў у інтэрв'ю Аляксандр Лукашэнка.
"Другая катастрофа для іх была, калі мы дамовіліся з Уладзімірам Уладзіміравічам (Пуціным. - Заўвага БЕЛТА), каб ён перакінуў сюды тактычную ядзерную зброю", - дадаў беларускі лідар.-0-