Сцяг Субота, 6 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 чэрвеня 2025, 20:27

Падзяка Прэзідэнта Беларусі аб'яўлена шасці кітайскім кампаніям за паспяховую рэалізацыю праектаў

Фота з архіва
Фота з архіва
26 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб'яўлена шэрагу кітайскіх кампаній, якія ўдзельнічалі ва ўзвядзенні Нацыянальнага футбольнага стадыёна і Басейна міжнароднага стандарту. Адпаведнае распараджэнне Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 26 чэрвеня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

За паспяховую рэалізацыю праекта тэхніка-эканамічнай дапамогі "Нацыянальны футбольны стадыён" узнагароды ўдастоены Кітайская карпарацыя інжынірынгу IPPR, Міжнародная інжынерна-кіруючая Кампанія Цзінсін, Пекінская гарадская будаўнічая група.

Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за паспяховую рэалізацыю праекта тэхніка-эканамічнай дапамогі "Басейн міжнароднага стандарту" ўдастоены Пекінскі архітэктурна-праектны інстытут, Шэньянская кампанія інжынернага нагляду і кансультавання, Пекінская будаўніча-інжынерная група.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі