Сцяг Пятніца, 27 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 снежня 2024, 12:08

Пад Санкт-Пецярбургам сёння пройдзе саміт ЕАЭС. Як Лукашэнка размінаецца перад перагаворамі?

Фота Тэлеграм-канала "Пул Першага"
Фота Тэлеграм-канала "Пул Першага"
26 снежня, Санкт-Пецярбург /Кар. БЕЛТА/. Пад Санкт-Пецярбургам (РФ) на тэрыторыі ўсесезоннага курорта "Ігора" 26 снежня адбудзецца пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Тэлеграм-канал "Пул Першага" падзяліўся інфармацыяй, як праходзіць раніца ў Прэзідэнта Беларусі перад перагаворамі. Аляксандр Лукашэнка пачаў дзень з рубкі дроў. "Працоўная раніца Першага. А як перад важнымі перагаворамі размінаецеся вы?" - так падпісаў фатаграфіі медыярэсурс.

Пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета па традыцыі пройдзе ў вузкім і пашыраным складах. Усяго ў парадак дня саміту ўключана каля двух дзясяткаў пытанняў. Чакаецца, што ў час пасяджэння Прэзідэнт агучыць мэты і прыярытэты беларускага старшынства ў органах ЕАЭС у 2025 годзе.

Напярэдадні на тэрыторыі ўсесезоннага курорта "Ігора" адбылася нефармальная сустрэча кіраўнікоў дзяржаў - удзельніц СНД.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі