Сцяг Субота, 6 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 верасня 2025, 15:42

"Ніхто з работы не знімаў". Лукашэнка пра экс-кіраўніка Нацбанка Калаура

Павел Калаур. Фота з архіва
Павел Калаур. Фота з архіва
9 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе з апаратам Нацыянальнага банка і кіраўніцтвам банкаў выказаўся пра Паўла Калаура, які на працягу больш як 10 гадоў узначальваў Нацбанк да прыходу на гэту пасаду Рамана Галоўчанкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я павінен аддаць належнае і былому кіраўніку Нацыянальнага банка. Паўлу Калауру, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Класны спецыяліст, вельмі моцны спецыяліст".

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што банкаўская сфера заўсёды ў некаторым сэнсе была "напаўапазіцыйная", дзе людзі маюць свой пункт гледжання на тыя ці іншыя працэсы. І ў свой час ён прыняў рашэнне назначыць Паўла Калаура кіраўніком Нацбанка. "І вы ведаеце, ён працаваў як прафесіянал. Маючы недзе сваю пазіцыю, свой пункт гледжання. Залішне перажываючы часам за некаторыя пытанні. Але працаваў ён разам са сваімі людзьмі, і з вамі ў тым ліку, нядрэнна. Я не хачу прад'явіць яму нейкія жудасныя прэтэнзіі", - падзяліўся Прэзідэнт.
Разам з тым, дадаў ён, надышоў час, калі ў кіраўніцтва Нацбанка павінны былі прыйсці новыя людзі. Гэта датычыцца і іншых напрамкаў. "Усе мы з вамі не вечныя. У залежнасці ад жыцця, ад абставін рана ці позна прыйдуць новыя людзі, - заўважыў кіраўнік дзяржавы. - Таму Паўла Калаура, я так разумею, мы не пакрыўдзілі. Мне шмат пра яго расказваюць, просяць то туды, то туды. Я гавару: "Куды ён выбера, туды няхай ідзе і працуе". Але ён хацеў бы ў банкаўскім сектары працаваць. Калі ласка. Я не супраць. Я хачу, каб гэта разумелі. Таму ніхто Паўла Калаура, як у народзе кажуць, з работы не знімаў".

Звяртаючыся ўжо да цяперашняга кіраўніцтва Нацбанка, Аляксандр Лукашэнка сказаў: "Адзінае, раблю вам заўвагу, вы больш павінны быць уцягнуты ў эканоміку. А асабліва вось гэта дэбіторская запазычанасць. Грошы наперад, заўтра тавар. У нас гэта не заўсёды атрымліваецца. І вывядзенне за межы краіны грошай. Ну гэта ж, напэўна, і праблема Нацыянальнага банка, калі грошы ідуць за межы краіны. Я прашу вас, вы гэта не ўпускайце. Нам грошы ў краіне патрэбны".-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі