27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 чэрвеня прыняў шэраг кадравых рашэнняў, паведамляе БЕЛТА.
Прэзідэнт заўважыў, што ўсе сённяшнія назначэнцы - гэта ў асноўным маладыя, перспектыўныя людзі. У той жа час работа на новых пасадах для іх не новая: так ці інакш яны ўжо сутыкаліся з пытаннямі, якія цяпер будуць у іх непасрэднай кампетэнцыі.
"Новае пакаленне. Тое, аб чым я гаварыў: ідзе змена пакаленняў. Павінны прыйсці да ўлады (не толькі да кіравання асобнымі напрамкамі) маладыя, перспектыўныя і прафесіянальныя людзі. Непрафесіяналаў за сталом няма", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Паводле яго слоў, новаму пакаленню кіраўнікоў на працягу некалькіх гадоў неабходна будзе рэалізоўваць усё, аб чым ішла размова на праведзеным у красавіку VII Усебеларускім народным сходзе.
"Краіна павінна атрымаць добры ўрад, "правадныя рамяні" ад Прэзідэнта да ўрада праз Адміністрацыю. Павінен быць рэзультат і эфектыўнасць. Папярэджваю катэгарычна ўсіх: ніякай цяганіны і бюракратыі. Калі трэба вырашыць пытанне і вы бачыце, што яго можна вырашыць за дзень-два, вырашайце. Барані вас бог: з панядзелка мяне будуць, як і раней, інфармаваць па гэтай цяганіне і бюракратызме. Асабліва папярэджваю Адміністрацыю Прэзідэнта: міністры павінны бегаць, варушыцца. Калі недзе апарат урада не спрацаваў, падказвайце і строга патрабуйце, - паставіў задачу беларускі лідар. - Эфектыўнасць трэба павышаць неймаверна, калі мы хочам выстаяць у гэтай шалёнай барацьбе. Што адбываецца вакол, кожны з вас ведае".
Дзмітрый Крутой змяніў пасаду пасла ў Расіі на пасаду кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі. Аднак, прынамсі на першы час, менавіта ён будзе курыраваць беларуска-расійскае супрацоўніцтва, дапамагаючы новаму паслу.
"Гэта пакуль за вамі застаецца. Калі вы адчуеце, што гэты кантроль не павінен быць, вы мне скажаце. Па ўсіх напрамках. Аж да наведвання вамі, як гэта было на пасадзе пасла, расійскіх рэгіёнаў. Забароненых тэм няма", - даручыў кіраўнік дзяржавы.
Зразумела, першарадная ўвага - усё ж рабоце на пасадзе кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта. І тут Аляксандр Лукашэнка разлічвае на асабістыя якасці Дзмітрыя Крутога, які зарэкамендаваў сябе вельмі актыўным чалавекам і нават вялікім працаўніком. Вельмі патрабавальны ён і да падначаленых кадраў.
"Таксама ім неспакойна: калі своечасова не выканаў тое ці іншае абавязацельства, тады працуй і ў суботу, і ў нядзелю. Гэта тое, што патрэбна сёння для Адміністрацыі Прэзідэнта, і перш за ўсё ў плане майго кантролю над урадам і іншымі структурамі. Працаваць павінны сёння ў тры разы больш, чым гэта было ўчора", - заявіў беларускі лідар.
На пасаду першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта назначана Наталля Пяткевіч. Чалавек вопытны, раней яна шмат гадоў працавала ў Адміністрацыі, у тым ліку на гэтай жа пасадзе.
"Апладысментаў не будзе (з боку падначаленых. - Заўвага БЕЛТА), ведаючы вашу патрабавальнасць, ваш прынцыповы падыход. Вашы веды. Вы ведаеце ўсё", - адрэкамендаваў яе кіраўнік дзяржавы.
Новым паслом у Расіі назначаны Аляксандр Рагожнік, які да гэтага займаў пасаду міністра прамысловасці. Выбар кіраўніка дзяржавы тут звязаны ў тым ліку з тым, што большасць беларуска-расійскіх праектаў звязаны менавіта са сферай прамысловасці.
"У нас там пытанняў шмат яшчэ. Няхай займаецца", - сказаў беларускі лідар.
Кіраўніцтва ж Мінпрамам цяпер пераходзіць у рукі Аляксандра Яфімава, які да цяперашняга часу ў гэтым ведамстве займаў пасаду намесніка міністра. Сярод задач ад Прэзідэнта - працаваць над паглыбленнем і развіццём прамысловай вытворчасці, паколькі ў Беларусі сапраўды вырабляецца шырокая наменклатура тэхнікі, але некаторыя ключавыя камплектуючыя на ёй не заўсёды айчынныя.
"Рухавікі робім да ўсіх машын сваіх? Не. Каробкі перадач наогул не робім, акрамя трактара і гэтак далей. Вось наша перспектыва. Гэта адзін з напрамкаў, - прывёў прыклад Аляксандр Лукашэнка. - Далей - аўтамабілі народу спадабаліся "БЕЛДЖЫ". Добры аўтамабіль. Далей трэба паглыбляцца і развівацца. Трэба вырабляць кузавы як мінімум, каб не вазіць іх аднекуль. Пакуль у асноўным гэта зборачная вытворчасць. Нам трэба выходзіць на вытворчасць сваіх аўтамабіляў праз масіраваную паглыбленую лакалізацыю".
Міністрам замежных спраў Аляксандр Лукашэнка назначыў Максіма Рыжанкова, які працяглы час працаваў на розных пасадах у Адміністрацыі Прэзідэнта, а апошнім часам фактычна кіраваў ёю, з'яўляючыся першым намеснікам кіраўніка (экс-кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка ў лютым быў выбраны на парламенцкую работу).
У новага міністра значны бэкграўнд работы ў сістэме МЗС, але Аляксандра Лукашэнку ў гэтым кадравым рашэнні вабіць іншае.
"Вы чалавек жорсткі, патрабавальны. МЗС трэба прыводзіць да розуму. Гавару адкрытай мовай: узварухнуць МЗС трэба, каб яно пачало працаваць, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Ведаю, што там няпростая абстаноўка. Усім дайце (шанц. - Заўвага БЕЛТА), але той, хто не хоча працаваць, і той, хто мяне сёння не пачуе, - яны працаваць не павінны".
Экс-кіраўнік МЗС Сяргей Алейнік назначаны членам Савета Рэспублікі. Прычым знешнепалітычная тэматыка таксама застанецца ў яго кампетэнцыі. Як падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, профільныя парламентарыі будуць кантраляваць работу Міністэрства замежных спраў, а па асобных пытаннях - і ўрада.
"Парламенцкі кантроль над работай Міністэрства замежных спраў, па асобных пытаннях - урада будзе ўзмоцнены, - заявіў Прэзідэнт. - Усе вы прасілі перадачы большых паўнамоцтваў - вы іх атрымаеце, у тым ліку і парламент".
Старшыня Брэсцкага аблвыканкама Юрый Шулейка стаў намеснікам прэм'ер-міністра. У зоне яго адказнасці - аграпрамысловы комплекс.
"Юрый, паглядзіце, якія функцыі вы возьмеце на сябе, акрамя вёскі. Чаму? Мне патрэбны талковы, дасведчаны перапрацоўшчык. Мы ўсё "сельская гаспадарка, сельская гаспадарка", як быццам гэта раслінаводства і жывёлагадоўля. Ды не, гэта яшчэ перапрацоўка і продаж прадукцыі. Гэта жалезная работа, Юрый Вітольдавіч, - ваша. Кантроль за выкананнем тых праграм, якія вызначаны Прэзідэнтам. Вы іх добра ведаеце", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Разам з тым Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што, пакуль у Брэсцкую вобласць не будзе назначаны новы кіраўнік, Юрый Шулейка будзе курыраваць гэты рэгіён. Гэтыя пытанні і пасля застануцца ў яго кампетэнцыі як упаўнаважанага Прэзідэнта.
Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання ўзначаліў першы намеснік старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Анатоль Ліневіч. Кіраўнік дзяржавы растлумачыў гэта рашэнне так: "Чаму з вялікай колькасці прапаноў па міністру я выбраў вас? Галоўная кропля была ў тым, што вы працавалі кіраўніком у сельскай гаспадарцы, і былі нядрэнным кіраўніком і ў значных гаспадарках. Гэта ваша вялікая перавага".
Як і ў выпадку з Юрыем Шулейкам, Анатоль Ліневіч прадоўжыць на новай пасадзе курыраваць свой рэгіён.
"Вельмі хачу, каб у вас атрымалася. Буду дапамагаць вам усяляк. Задачы, якія стаяць перад краінай у галіне сельскай гаспадаркі, вы ведаеце, - дадаў Аляксандр Лукашэнка. - Майце на ўвазе, што вы не ўбіраеце і не сееце. Ваша задача - перш за ўсё новыя тэхналогіі. Новыя, новыя, новыя - у краіну. А губернатары няхай сеюць і ўбіраюць. Таму новыя тэхналогіі і кантроль за выкананнем гэтых тэхналогій. Вузкія месцы вы ведаеце".
Дарэчы, гаворачы пра Сяргея Барташа, які ўзначальваў Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, кіраўнік дзяржавы даручыў унесці прапановы па яго далейшым працаўладкаванні. Экс-міністр будзе пераведзены на новую работу.
Прэзідэнт таксама падкрэсліў, што трэба выкарыстоўваць веды і вопыт сенатараў Міхаіла Русага ў рабоце па Брэсцкай вобласці і Леаніда Зайца - у сферы сельскай гаспадаркі (пры гэтым у яго кампетэнцыі ўсё яшчэ застаюцца пытанні меліярацыі, замацаваныя за ім як за экс-віцэ-прэм'ерам). Абодва парламентарыі падключацца да работы новага віцэ-прэм'ера і міністра.
І яшчэ адно цікавае назначэнне цяперашняга кадравага чацвярга - супрацоўнік Камітэта дзяржаўнага кантролю Юрый Фралоў стаў памочнікам Прэзідэнта па Мінску. Да гэтага часу ён кіраваў у КДК галоўным упраўленнем кантролю будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі і па Мінску.
Аляксандр Лукашэнка ахарактарызаваў Юрыя Фралова як маладога, амбіцыйнага і вопытнага чалавека.
"Выбраў я вас сярод іншых таму, што вы ажыццяўлялі кантроль за дзейнасцю кадраў і прадпрыемстваў у тым ліку. Вас станоўча характарызуе ўся ваша сістэма. Малады, перспектыўны чалавек. Кантроль у Мінску - гэта вельмі важна", - заявіў кіраўнік дзяржавы.-0-