Сцяг Субота, 6 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 ліпеня 2025, 14:01

На падтрымку адораных навучэнцаў і студэнтаў са спецфонду Прэзідэнта Беларусі выдзеляць Br560 тыс.

Фота з архіва
Фота з архіва
16 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне, якім зацверджана рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

На гэтыя мэты з рэспубліканскага бюджэту за кошт сродкаў рэзервовага фонду будзе накіравана каля Br560 тыс.

Стыпендыі Прэзідэнта Беларусі назначаны 185 студэнтам ВНУ. Гранд-прэмій з прысваеннем звання лаўрэата спецыяльнага фонду ўдастоены 11 пераможцаў міжнародных алімпіяд і конкурсаў. Заахвочаны спецыяльнымі прэміямі 92 навучэнцы, курсанты і студэнты.

Аказана матэрыяльная падтрымка студэнцкай навуковай лабараторыі "Геаінфармацыйныя сістэмы і тэрытарыяльнае кіраванне" Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна для далейшага развіцця навуковых даследаванняў у галіне геаінфарматыкі і распрацоўкі навучальных і прыкладных геаграфічных інфармацыйных сістэм.

Прыняцце распараджэння будзе садзейнічаць матывацыі прадстаўнікоў адоранай моладзі, створыць умовы для іх далейшай паспяховай вучобы і прафесійнага росту, а таксама будзе служыць дадатковым стымулам для педагогаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі