4 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў супрацоўнікаў і ветэранаў органаў унутраных спраў са 105-й гадавінай з дня ўтварэння беларускай міліцыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Гэта свята сімвалізуе прыхільнасць праваахоўнікаў да лепшых традыцый служэння народу і краіне, якія закладваліся многімі пакаленнямі супрацоўнікаў МУС, адзначыў беларускі лідар.
"Ваша самаадданасць, высокая мера адказнасці і прафесіяналізму вызначаюць гатоўнасць органаў унутраных спраў эфектыўна забяспечваць правапарадак і грамадскую бяспеку, рэальна абараняць маёмасныя і сацыяльныя правы грамадзян, гарантаваныя Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, - гаворыцца ў віншаванні. - Разам мы захавалі і ўмацавалі мір і стабільнасць, збераглі Айчыну ад беспарадку і беззаконнасці. Беларускія грамадзяне ўпэўнены, што і ў далейшым будуць надзейна абаронены дзяржавай, законнымі сілай і ўладай, якія дадзены вам народам".
Прэзідэнт падзякаваў супрацоўнікам і ветэранам органаў унутраных спраў за службу Радзіме і пажадаў ім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і поспехаў у адказнай дзейнасці ў імя працвітання Беларусі.
Віншаванне Прэзідэнта са 105-й гадавінай з дня ўтварэння беларускай міліцыі
Супрацоўнікам і ветэранам органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь
Паважаныя таварышы!
Віншую вас са 105-й гадавінай з дня ўтварэння беларускай міліцыі.
Гэта свята сімвалізуе прыхільнасць праваахоўнікаў да лепшых традыцый служэння народу і краіне, якія закладваліся многімі пакаленнямі супрацоўнікаў МУС.
Ваша самаадданасць, высокая мера адказнасці і прафесіяналізму вызначаюць гатоўнасць органаў унутраных спраў эфектыўна забяспечваць правапарадак і грамадскую бяспеку, рэальна абараняць маёмасныя і сацыяльныя правы грамадзян, гарантаваныя Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь.
Разам мы захавалі і ўмацавалі мір і стабільнасць, збераглі Айчыну ад беспарадку і беззаконнасці. Беларускія грамадзяне ўпэўнены, што і ў далейшым будуць надзейна абаронены дзяржавай, законнымі сілай і ўладай, якія дадзены вам народам.
Дзякую за службу Радзіме. Новых вам поспехаў у вашай адказнай дзейнасці ў імя працвітання Рэспублікі Беларусь. Моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту вам і вашым блізкім.
Аляксандр Лукашэнка.-0-