Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
08 жніўня 2024, 13:10

"Мы, мужыкі, можам адкрыта аб гэтым гаварыць". Лукашэнка даў параду на сустрэчы з кіраўнікамі МУС Садружнасці

8 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з міністрамі ўнутраных спраў краін СНД даў ім параду, якая датычыцца захавання адзінства і супрацоўніцтва на прасторы Садружнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я часта сустракаюся з кіраўнікамі АДКБ, СНД - сілавых ведамстваў. І ў нас заўсёды сумленная, адкрытая і прынцыповая размова. У сувязі з гэтым я, рыхтуючыся да нашай сустрэчы, падумаў пра галоўнае. І хачу аб гэтым сказаць. Мы, мужыкі, можам адкрыта аб гэтым гаварыць. Апошнім часам склалася такая сітуацыя, у тым ліку і ў сувязі з правядзеннем СВА ва Украіне, што многія - і кіраўнікі, і сілавікі, чаго быць катэгарычна не павінна, - пачалі нейкую для сябе выгаду ў гэтым шукаць, - адзначыў беларускі лідар. - Вы ведаеце, мужыкі, зыходзячы са свайго вопыту, скажу, што жыццё такое бурнае цяпер і вельмі зменлівае. Многія шукаюць выгаду, у тым ліку адыходзячы ад агульнага нашага, створанага ў савецкі час трэнду развіцця. Некаторыя (думаюць. - Заўвага БЕЛТА): "Далей ад Расіі будзем трымацца, яна пад санкцыямі. Мы неяк баімся трапіць пад іх і гэтак далей... Шукаем сваю выгаду". Не рабіце гэтага".

Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз падкрэсліў, што жыццё вельмі зменлівае, і ніхто не ведае, як складзецца сітуацыя.

"Хто яго ведае, што будзе заўтра з намі, з нашымі дзяржавамі, і ці не давядзецца да той жа Расіі звярнуцца па дапамогу. А апошнія падзеі сведчаць аб тым, што нікому мы не патрэбны. Ні Расія, ні мы з вамі і гэтак далей. Нам трэба трымацца разам", - заклікаў кіраўнік дзяржавы.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі