19 кастрычніка, Валожын /Кар. БЕЛТА/. Перад Мінскай вобласцю стаіць задача на працягу пяцігодкі выйсці на 3,5 млн т ураджаю па збожжавых, зернебабовых, кукурузе і рапсе. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 19 кастрычніка на абласным фестывалі "Дажынкі-2024" у Валожыне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У Мінскай вобласці ў бягучым годзе вырасцілі чвэрць ад рэспубліканскага каравая - 2,5 млн т збожжавых і зернебабовых культур, кукурузы і рапсу. Сярэдняя ўраджайнасць збожжавых (разам з кукурузай) дасягнула амаль 44 ц/га. Гэта больш, чым у суседніх еўрапейскіх краінах.
А лепшыя гаспадаркі рэгіёна - "Гастэлаўскае", "Сноў", "Грыцкевічы", "Пяцігор'е" - сабралі каля 100 ц з гектара і вышэй. Гэта ўжо ўзровень сусветных лідараў, звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. "Як я гаварыў, вы ўмееце рабіць усё", - канстатаваў Прэзідэнт.
Завяршаюцца ўборка бульбы, кукурузы, нарыхтоўка кармоў. У тэрмін пасеяны азімыя культуры. Выдатна, паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, паказаў сябе азімы ячмень - ураджайнасць 45 ц/га. "Павелічэнне яго пасяўных плошчаў у паўтара раза - правільны напрамак. Малайцы, што заняліся кукурузай. Высяваеце больш за ўсіх у краіне, - заўважыў кіраўнік дзяржавы. - Добрая работа з кармамі адразу дае прадукцыйнасць у жывёлагадоўлі. Вы абяцаеце, што да канца года будзе надоена 7 тыс. кілаграмаў малака з кожнай каровы. Вельмі дастойны рэзультат".
"Але давайце будзем шчырыя: гэта, як часта гавораць, сярэдняя тэмпература. Вы здольны на большае. За спінамі лідараў мінскай "перапрацоўкі" (агракамбінат "Дзяржынскі", "Смалявічы Бройлер", "Велес-Міт" і іншыя) яшчэ хапае прадпрыемстваў, якім неабходна ўзяць на сябе, мякка кажучы, павышаныя абавязацельствы. Заданне для вобласці на бліжэйшы год - не менш за 3 млн т, а на працягу наступнай пяцігодкі ўстойліва выйсці на 3,5 млн т па збожжавых, зернебабовых, кукурузе і рапсе. Гэта рэальная для вас лічба", - упэўнены беларускі лідар.
Ён падкрэсліў, што агратэхніка і рацыёны кармоў у вобласці, дзе ёсць "Беларуськалій" і БНБК, павінны быць проста ўзорнымі.
У савецкі час Мінская вобласць двойчы была ўдастоена ордэна Леніна менавіта за аграрныя паказчыкі. А 250 яе ўраджэнцаў сталі Героямі Сацыялістычнай Працы, кожны трэці - за выдатныя поспехі менавіта ў сельскай гаспадарцы. "У нашай навейшай гісторыі на Міншчыне два Героі Беларусі. Спадзяюся, што залатая зорка яшчэ не раз заззяе на грудзях ураджэнцаў нашага цэнтральнага рэгіёна", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Паводле яго слоў, кропкі росту - у правільным кіраванні, укараненні інавацый, жалезнай тэхналагічнай і вытворчай дысцыпліне.-0-