Фота з архіва
27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністрам прамысловасці Беларусі назначаны Аляксандр Яфімаў, які да гэтага часу ў ведамстве займаў пасаду намесніка міністра. Адпаведнае кадравае рашэнне прыняў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы адразу акрэсліў кола задач перад новым міністрам, які цяпер знаходзіцца за мяжой. Ён нагадаў, што яшчэ раней, калі Аляксандр Яфімаў працаваў у ААТ "АМКАДОР", абмяркоўваў з ім шэраг пытанняў.
"Калісьці да назначэння яго ў Міністэрства прамысловасці, гэта мая была калісьці ініцыятыва, мы сустракаліся, глядзелі на некаторыя рэчы, якія вырабляў і вырабляе "АМКАДОР". Я яму тады сказаў: "Ну што ж, трэба гэта тыражаваць на ўсю краіну". А што тыражаваць? Мы - машынабудаўнічая краіна. Так? Так. Рухавікі робім да ўсіх машын сваіх? Не. Каробкі перадач наогул не робім, акрамя трактара і гэтак далей. Вось наша перспектыва. Гэта адзін з напрамкаў, - сказаў беларускі лідар. - Далей - аўтамабілі народу спадабаліся "БЕЛДЖЫ". Добры аўтамабіль. Я ўжо гаварыў, што мара Прэзідэнта была зрабіць гэта. Мы зрабілі. Далей трэба паглыбляцца і развівацца. Трэба вырабляць кузавы як мінімум, каб не вазіць іх аднекуль. Пакуль у асноўным гэта зборачная вытворчасць. Нам трэба выходзіць на вытворчасць сваіх аўтамабіляў праз масіраваную паглыбленую лакалізацыю".
"Аб гэтым мы яшчэ пагаворым з Яфімавым. Трэба запланаваць яго даклад Прэзідэнту пасля вяртання з Кітая. Разам з Пархомчыкам (віцэ-прэм'ер Пётр Пархомчык, які курыруе прамысловасць. - Заўвага БЕЛТА) няхай прыходзяць і дакладваюць аб перспектывах", - дадаў кіраўнік дзяржавы.-0-