Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
29 мая 2024, 13:04

Лукашэнку ў Оршы падарылі казан для плова, а ён расказаў, хто навучыў яго гатаваць гэту страву

29 мая, Орша /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку на заводзе "Легмаш" у Оршы падарылі ўзоры прадукцыі прадпрыемства, у тым ліку вялікі чыгунны казан для прыгатавання плову, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падзякаваў за падарунак і расказаў, што добра гатуе гэту страву. А навучыў яго гэтаму Прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон у час візітаў у гэту краіну.

Аляксандр Лукашэнка расказаў, што ў прынцыпе аддае перавагу звычайным вясковым стравам, да якіх даўно прывык. Прэзідэнт падкрэсліў, што вельмі добрая рэцэптура прыгатавання многіх прадуктаў была ў Савецкім Саюзе. І па яго патрабаванні многія рэцэпты таго часу цяпер аднаўляюць і вяртаюць у вытворчасць. Гэта датычыцца, напрыклад, кандытарскіх вырабаў, цукерак, хлеба. Такую беларускую прадукцыю часта падносяць у якасці падарунка замежным лідарам, і яны даюць ёй высокую ацэнку.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі