12 кастрычніка, Карма /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку на фестывалі-кірмашы "Дажынкі-2024" у гарадскім пасёлку Карма аграрыі Гомельскай вобласці ўручылі тканы пояс-абярэг, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Жыхары Гомельскай вобласці шчыра ўдзячныя вам за асаблівую цеплыню і клопат. Дзякуючы вашым рашэнням нашы тэрыторыі, якія пацярпелі ад радыяцыйнага забруджвання, сёння ўстойліва развіваюцца. Гэта відаць на прыкладзе Кармянскага раёна. І хачу запэўніць, што так будзе і далей", - заявіў старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко.
Ён адзначыў, што ў беларускай нацыянальнай культуры заключана каласальнае духоўнае багацце і яго захавальнікамі ў Гомельскай вобласці з'яўляюцца знакамітыя неглюбскія ткачыхі. Менавіта яны і выткалі ручнік для кіраўніка дзяржавы. "Які і вас абароніць, і дапаможа захаваць нашу родную і любімую Беларусь", - сказаў старшыня Гомельскага аблвыканкама.
На фестывалі Аляксандр Лукашэнка таксама прыняў удзел ва ўрачыстым правядзенні абраду дажынак "Замыканне зямлі". На сцэну вынеслі кола падзякі з завязанымі на ім паясамі раёнаў Гомельскай вобласці. Пояс Кармянскага раёна завязаў Прэзідэнт, такім чынам замкнуўшы кола.

"Яшчэ раз дзякуй вам за тую адданасць, вернасць сваёй зямлі. Мы жывём у няпросты час, і вам гамяльчанам вельмі няпроста. Вы ведайце, што мы тады ў цяжкія часы, калі была страшэнная галеча, калі не было чаго есці і апрануць, вас не кінулі, мы вас не кінем і цяпер. Мы заўсёды будзем ведаць, што вы маеце патрэбу ў міры і абароне. Памятайце: мы будзем жыць у мірнай, нармальнай краіне", - рэзюмаваў беларускі лідар.-0-