9 жніўня, Шклоў /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку прапанавалі ў Шклоўскім раёне стварыць буйны агракамбінат, але ён не стаў спяшацца з рашэннем. Гэта пытанне было сярод тэм, якія абмяркоўваліся на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы ў Шклове, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Размова ідзе аб развіцці аграхолдынга "Купалаўскае" з удзелам у новай інтэграцыйнай структуры ААТ "Александрыйскае", ЗАТ "ААБ-Агра Гарадзец" і ААТ "Шклоўскі масларобны завод". Апошнія тры прадпрыемствы ўваходзяць у структуру Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Беларусі.
"Мы прапануем гэта аб'яднаць у адну структуру, - далажыў кіраўнік спраў Прэзідэнта Беларусі Юрый Назараў. - У выпадку вашай згоды мы забяром "Купалаўскае" ў структуру Кіраўніцтва справамі. Гэтага на першым этапе будзе дастаткова. Я лічу, што мы прыйдзем да агракамбіната, дзе будзе жорсткая цэнтралізацыя. Мы больш падрабязна вывучылі вопыт агракамбіната "Дзяржынскі". Мне вельмі падабаецца гэта структура. Але да гэтай структуры трэба падысці. За кошт канцэнтрацыі рэсурсаў, аптымізацыі рэсурсаў у нас на роўным месцы будзе эфект".
Аляксандр Лукашэнка спытаў, ці не могуць гэтыя прадпрыемствы працаваць, як цяпер, асобна. Яго запэўнілі, што гэта магчыма, але не дасць патрэбнага эфекту.
"Я не магу спрачацца з гэтым. Толькі каб гэта не было народжана ў кабінетах у Мінску. Каб гэта было прааналізавана з усіх бакоў. Калі вы і старшыня райвыканкама лічыце, што гэта дасць вынік, і мы па мясе загрузім уласныя магутнасці тут і на Оршу лішняе аддадзім…", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Пасля дадатковага абмеркавання шэрага момантаў Аляксандр Лукашэнка агучыў наступнае рашэнне: "Давайце дамовімся, што вы яшчэ раз прадумаеце гэта пытанне. І пажадана, каб быў не адзіны пункт гледжання, а хоць нехта сумняваўся. Я не спрачаюся, што трэба аб'яднаць патокі сыравіны. І трэба аб'яднаць нейкім чынам патокі фінансавыя. Вытворчасць, перапрацоўка і гандаль. Калі яшчэ будзе задзейнічаны гандаль... А мы гэта можам зрабіць у Беларусі адназначна, ну і Расія ў нас купіць гэты прадукт. Галоўнае - гэта вытворчасць. Мы павінны атрымаць максімум адсюль".
Цяпер гаспадарка "Александрыйскае" з'яўляецца самым буйным і шматгаліновым прадпрыемствам у Шклоўскім раёне, і яе асаблівасцю з'яўляецца наяўнасць уласных перапрацоўчых магутнасцей, што на сёння з'яўляецца ключавым фактарам развіцця аграпрамысловай вытворчасці. Гэтыя перапрацоўчыя магутнасці трэба мадэрнізаваць і ствараць новыя. Акрамя рэканструкцыі і мадэрнізацыі дзеючых вытворчасцей запланавана будаўніцтва новага малакаперапрацоўчага завода.
Другая ключавая задача - забяспечанасць жывёлагадоўчага комплексу ўласнымі кармамі, а таксама ўсіх перапрацоўчых магутнасцей прадпрыемства гарантаванымі аб'ёмамі сыравіны.
Як далажылі Прэзідэнту, цяпер паміж прадпрыемствамі Шклоўскага раёна (удзельнікамі аграхолдынга "Купалаўскае", "Александрыйскае", "ААБ-Агра Гарадзец" і Шклоўскі масларобны завод) існуюць таварна-сыравінныя сувязі, але пры гэтым кожнае з іх арыентавана на закрыццё ў першую чаргу сваіх патрэбнасцей. Прапануецца разгледзець варыянт аб'яднання прадпрыемстваў у адзіную інтэграцыйную структуру - агракамбінат. Рэсурсны патэнцыял гэтага агракамбіната будзе значным: плошча сельгасугоддзяў амаль 43 тыс. га, або 59 працэнтаў плошчы сельгасарганізацый раёна.
Прадугледжваецца, што аб'яднанне названых прадпрыемстваў у адзіную структуру дасць магчымасць на першым этапе пасля аптымізацыі пасяўных плошчаў забяспечыць да 2028 года галіну жывёлагадоўлі практычна пад поўную патрэбнасць кармамі ўласнай вытворчасці, у тым ліку збожжам. Будзе вырашана пытанне з забеспячэннем мясаперапрацоўчага комплексу ААТ "Александрыйскае" і новага малакаперапрацоўчага прадпрыемства гарантаванай і якаснай сыравінай.
Новую інтэграцыйную структуру, калі Аляксандр Лукашэнка падтрымае гэту прапанову, плануецца стварыць у 2 этапы. На першым этапе ў 2024-2028 гадах аграхолдынг "Купалаўскі" пяройдзе ў падпарадкаванне Кіраўніцтву справамі Прэзідэнта і ў яго склад увойдуць "Александрыйскае", "ААБ-Агра Гарадзец" і Шклоўскі масларобны завод.
У далейшым на другім этапе прапануецца стварыць вертыкальна інтэграваную структуру - агракамбінат, які будзе функцыянаваць як адзіны тэхналагічны ланцужок па вытворчасці і рэалізацыі аграпрамысловай прадукцыі з высокай дабаўленай вартасцю.
Размова на нарадзе таксама ішла аб вырашэнні жыллёвага пытання для замацавання кадраў у агракамбінаце і ў цэлым навядзенні ва ўсіх гаспадарках парадку, павышэнні эфектыўнасці работы.-0-