Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 жніўня 2024, 09:00

Лукашэнка звярнуўся да ўкраінцаў: у сённяшніх няпростых умовах неабходна размаўляць на мове міру

24 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Украіны з Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"На беларускай зямлі заўсёды з асаблівай павагай і цеплынёй ставіліся да сардэчнага і працавітага народа Украіны. На працягу доўгага часу нашы нацыі знаходзілі сілы ў адзінстве, дзялілі радасць і гора, прытулак і хлеб, разам пераадольвалі нягоды і ганарыліся сваімі поспехамі. Нас аб'ядноўваюць не толькі агульны лёс і роднасныя сувязі, але і імкненне дружыць і ладзіць з суседзямі", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што ў сённяшніх няпростых умовах не толькі магчыма, але і неабходна размаўляць на мове міру дзеля цяперашняга і будучых пакаленняў славянскіх народаў. "Іншай альтэрнатывы няма, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Беларусь са свайго боку прадоўжыць рабіць усё магчымае для як мага хутчэйшага забеспячэння бяспекі ў рэгіёне".

Аляксандр Лукашэнка пажадаў жыхарам Украіны мірнага неба і грамадзянскай згоды, дабрабыту іх шчодрай краіне, з'яднанасці сем'ям.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі