Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
30 чэрвеня 2024, 09:00

Лукашэнка звярнуўся да моладзі: будзьце дастойныя сваіх вялікіх продкаў і прымнажайце багацці роднай зямлі

Фота з архіва
Фота з архіва
30 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў юнакоў і дзяўчат з Днём моладзі і студэнцтва, паведамілі БЕЛТА у прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Гэта яркае і светлае свята ўвасабляе мары аб вялікіх здзяйсненнях. Менавіта ў маладосці вызначаецца наш шлях. Выбар прафесіі, стварэнне сям'і, нараджэнне дзяцей - найважнейшыя падзеі, якія закладваюць фундамент паспяховага жыцця. Шануйце кожнае імгненне, напаўняйце кожны дзень падзеямі і дасягненнямі, апраўдвайце званне самай актыўнай і мэтанакіраванай часткі грамадства. Вашы энергія, аптымізм, шчырасць, жаданне працаваць на карысць Радзімы служаць залогам развіцця і працвітання Беларусі", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што свет, які імкліва змяняецца, чакае ад маладых людзей рашучых крокаў і ўчынкаў.

"Ажыццяўляйце самыя смелыя ідэі і задумы. Будзьце дастойныя сваіх вялікіх продкаў. Прымнажайце багацці роднай зямлі, умацоўвайце народнае адзінства, захоўвайце гістарычную памяць і нацыянальныя традыцыі. Няхай кожны знойдзе сваё прызванне і годна праявіць сябе на выбраным шляху", - пажадаў Прэзідэнт.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі